Logo Polskiego Radia
Print

Disney i Marvel будуць вырабляць свае цацкі ў Кобрыне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.11.2017 06:59
У Кобрыне выпускаюць таксама цацкі амэрыканскага брэнда Smurfs і нідэрляндзкага Miffi, машынкі швэдзкіх Volvo і Mammoet.
foto: pixabay.com

Кобрынская фабрыка цацак «Палессе» ў 2018 годзе пачне вырабляць шырокую лінейку прадукцыі ў розных групах цацак брэндаў Disney i Marvel, паведаміў парталу KobrinCity начальнік аддзелу маркетынгу фабрыкі Андрэй Марчук. Больш дэталяў ён не раскрыў, каб захаваць інтрыгу.

Фабрыка вырабляе канструктары і наборы для пясочніц пад расейскім брэндам «Смяшарыкі». У Кобрыне выпускаюць таксама цацкі амэрыканскага брэнда Smurfs і нідэрляндзкага Miffi, машынкі швэдзкіх Volvo і Mammoet.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт