Белтэлерадыёкампанія адрэагавала на прапанову ўключыць праграмы «Белсату» ў сетку кабэльнага тэлебачаньня.
У афіцыйным адказе няма ні слова пра вартасьць кантэнту «Белсату» для беларускай аўдыторыі або пра магчымасьць супрацы з «Белсатам» у сетцы кабэльнага вяшчаньня. Замест гэтага пазначаны сьпіс беларускамоўных праграмаў на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі.
Пэтыцыя аб уключэньні тэлеканалу «Белсат» у сетку кабэльнага тэлебачаньня на тэрыторыі Беларусі была накіравана ў Міністэрства інфармацыі Беларусі, а таксама да Белтэлерадыёкампаніі 1 лістапада.
Афіцыйным тэлеканалам прапанавалі стварыць сумесную рэдакцыю, якая б працавала на базе аднаго з існуючых кабэльных тэлеканалаў з дадаткам прадуктаў тэлеканалу «Белсат».
На гэты час адзіны адказ атрымалі ад намесьніка галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі тэлеканалу «Беларусь 1» Сяргея Шышко. У лісьце пералічаныя праграмы, што выходзяць на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі па-беларуску. Ніякай рэакцыі на прапанову супрацы з «Белсатам» у адказе няма.
«Уся прадукцыя Белтэлерадыёкампаніі арыентуецца на самае шырокае кола аўдыторыі. Творчы калектыў сочыць за новымі тэндэнцыямі разьвіцьця тэлеіндустрыі і прапаноўвае самы цікавы кантэнт сваім гледачам», – напісана ў адказе Белтэлерадыёкампаніі.
Гаворка ў пэтыцыі вялася аб неабходнасьці павелічэньня колькасьці і разнастайнасьці беларускамоўных праграмаў на беларускім тэлебачаньні. Акрамя таго, тэлеканал «Белсат» прапаноўвае эўрапейскія фільмы і сэрыялы ў беларускамоўнай агучцы, аўтарскія праграмы, ніяк не зьвязаныя з унутранай палітыкай Беларусі, але цікавыя шырокаму колу гледачоў: шоў «Прыват», тэлецыклы «Вяскоўцы», «Людзкія справы», «Belsat Music Life» ды іншыя.
....
У афіцыйным адказе няма ні слова пра вартасьць кантэнту «Белсату» для беларускай аўдыторыі або пра магчымасьць супрацы з «Белсатам» у сетцы кабэльнага вяшчаньня. Замест гэтага пазначаны сьпіс беларускамоўных праграмаў на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі.
Пэтыцыя аб уключэньні тэлеканалу «Белсат» у сетку кабэльнага тэлебачаньня на тэрыторыі Беларусі была накіравана ў Міністэрства інфармацыі Беларусі, а таксама да Белтэлерадыёкампаніі 1 лістапада.
Афіцыйным тэлеканалам прапанавалі стварыць сумесную рэдакцыю, якая б працавала на базе аднаго з існуючых кабэльных тэлеканалаў з дадаткам прадуктаў тэлеканалу «Белсат».
На гэты час адзіны адказ «Белсат» атрымаў ад намесьніка галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі тэлеканалу «Беларусь 1» Сяргея Шышко. У лісьце пералічаныя праграмы, што выходзяць на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі па-беларуску. Ніякай рэакцыі на прапанову супрацы з «Белсатам» у адказе няма.

Белсат/ав