Беларусь не плянуе станавіцца чальцом Эўразьвязу
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
11.12.2017 15:02
Афіцыйны Менск зацікаўлены толькі ўдзелам у ініцыятыве «Усходняе партнэрства».
Budynek Ministerstwa Spraw Zagranicznych Białorusi - zdjęcie ilustracyjneMSZ TWITTER.COM/BELARUS MFA
Пра гэта заявіў у панядзелак намесьнік міністра замежных спраў Алег Краўчанка на форуме «Эўрапейскі Зьвяз і »Усходняе партнэрства«: падыходы да рэгіянальнага супрацоўніцтва».
«Беларусь не плянуе станавіцца членам ЭЗ, але, паколькі мы зьяўляемся гандлёвымі партнэрамі, у нас вельмі шмат турыстычных, адукацыйных, пэрсанальных сувязей з Эўразьвязам, мы зацікаўлены непасрэдна ва »Усходнім партнэрстве», – адзначыў Алег Краўчанка.
Намесьнік міністра падкрэсьліў, што згаданая пляцоўка будзе пасьпяховай толькі ў тым выпадку, калі яе дзейнасьць будзе прагматычнай і сфакусіраванай на канкрэтных праектах. У першую чаргу беларускія ўлады зацікаўленыя справамі бясьпецы, эканамічнага разьвіцьця, справамі адукацыі ды бізнэсу.
Чыноўнік зазначыў, што Беларусь мае намер пачаць перамовы пра базавае пагадненьне з ЭЗ, але не плянуе заключаць дамову аб асацыяцыі.
Паводле Белта/юл