Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч спадзяецца, што Папа Рымскі наведае Беларусь
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
15.12.2017 12:49
Аляксандр Лукашэнка запрасіў Папу Рымскага Францішка наведаць Беларусь падчас візыту ў Ватыкан у 2016 годзе.
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш КандрусевічWłodzimierz Pac/Polskie Radio
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч спадзяецца, што Папа Рымскі наведае Беларусь. Пра гэта ён расказаў журналістам у Менску.
Папа Рымскі ў будучым годзе плянуе наведаць Летуву, Латвію, Эстонію, паведаміў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. «Мы хацелі б бачыць Папу ў сябе, мы молімся, але гэта ня наша кампэтэнцыя», – сказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Папам Рымскім Францішкам у Ватыкане ў 2016 годзе. Ён запрасіў пантыфіка зьдзейсьніць візыт у Беларусь.
белта/вс