Logo Polskiego Radia
Print

Міністэрству абароны не спадабаліся прапановы па барацьбе з дзедаўшчынай

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.12.2017 14:40
Прапановы высунулі лідары грамадзкага руху "Гавары праўду".
pixabay.com/Public Domain CC0

На сайце Міністэрства абароны Беларусі зьявіўся адказ на прапановы руху «Гавары праўду» па паляпшэньні ўмоваў тэрміновай вайсковай службы. Прапановы не спадабаліся.

Нагадаем, што лідары «гавары праўду» высунулі наступныя прапановы: вызваліць вайсковых псыхолягаў ад загружанасьці бюракратычнай працай; стварыць апякунскія рады пры кожнай частцы з удзелам вэтэранаў і прадстаўнікоў бацькоў вайскоўцаў4 даць вайскоўцам выбіраць прадстаўніка для рашэньня побытавых і прававых пытаньняў; камплектаваць падразьдзяленьні вайскоўцамі аднаго пэрыяду службы (каб не сутыкаліся «малодшыя» і «старэйшыя» – «дзяды»); вызваліць ад крымінальнай адказнасьці за самавольнае пакіданьне вайсковай часткі празь дзедаўшчыну; падумаць пра скарачэньне працягласьці тэрміновай вайсковай службы да 9 месяцаў; зладзіць па-за войскам тэлефонную лінію падтрымкі для вайскоўцаў або ўвесьці пасаду вайсковага амбудсмэна ды іншыя. Па словах Тацьцяны Караткевіч, усе прапановы былі абвергнутыя.

Тым ня меней, яна мяркуе, што «крытыка – гэта першы крок да дыялёгу» – і добра, што прапановы «Гавары праўду» крытыкуюць публічна. Паводле Караткевіч, можна сказаць, што цягам гэтага году грамадзянская супольнасьць дабілася трох перамогаў над Мінабароны: тыя прызналі некаторыя праблемы, зьмянілі палітыку ў публічных дачыненьнях і сталі больш «падсправаздачнымі» у мэдыйнай прасторы. Таму дыялёг зь імі варта працягваць.

Радыё Свабода/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт