Logo Polskiego Radia
Print

«Пэрспэктыва» папярэджвае ўлады пра масавае банкруцтва ІП

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 28.12.2017 18:47
Да 2020 году можа здарыцца каляпс розьнічнага гандлю – заяўляюць аўтары звароту на імя Лукашэнкі.
perspektyva.org

Грамадзкае аб’яднаньне «Пэрспэктыва» апублікавала адкрыты зварот да Аляксандра Лукашэнкі і Рады па разьвіцьці прадпрымальніцтва. Сябры арганізацыі зьвяртаюць увагу ўладаў на імклівае зьбядненьне індывідуальных прадпрымальнікаў і папярэджваюць пра нэгатыўныя наступствы масавага банкруцтва дробнага бізнэсу – паведамляе Радыё «Свабода».

У лісьце прыведзеныя вынікі штогадовага дасьледаваньня настрояў індывідуальных прадпрымальнікаў на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.

99% апытаных успрымаюць бізнэс як сродак выжываньня, а не фармаваньня капіталу для пераходу ў буйны бізнэс. 98% індывідуальных прадпрымальнікаў заяўляюць, што ўзровень іх даходаў зьніжаецца год ад году, а 76% лічаць, што дэкрэт №7 не вырашае іх праблемаў. Пераважная большасьць апытаных «Пэрспэктывай» індывідуальных прадпрымальнікаў гатовая да мітынгаў і страйкаў.

«Пэрспэктыва» баіцца, што да 2020 году можа здарыцца каляпс розьнічнага гандлю праз скарачэньне колькасьці ІП і іх зьбядненьне.

Аўтары звароту запрашаюць Аляксандра Лукашэнку на адкрытую размову з «Пэрспэктывай» як прадстаўніцтвам індывідуальных прадпрымальнікаў.

svaboda.org/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт