Чарговы рэкорд тэмпэратуры пабіты на захадзе Беларусі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
02.01.2018 14:55
У Берасьці паветра прагрэлася да 7 градусаў цяпла, што на 0,8 градуса больш за максымум.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
На старце году ў Берасьці ды Горадні – новыя тэмпэратурныя рэкорды. Паводле інфармацыі БелаПАН, у Берасьці паветра прагрэлася да 7 градусаў цяпла, што на 0,8 градуса больш за максымум, зафіксаваны ў горадзе 24 гады таму. Абнавіўся рэкорд і ў Горадні: 6,7 градуса вышэй за нуль супраць 6,5 у першы дзень 2007 году.
Для паўтарэньня абсалютнага максымуму дня для ўсёй тэрыторыі Беларусі (7,1 градуса ў Ваўкавыску ў 2007 годзе) не хапіла 0,1 градуса.
За апошні тыдзень тэмпэратурныя рэкорды абнаўляюцца трэці раз (25 і 29 сьнежня, 1 студзеня).
Навіны/нг