Logo Polskiego Radia
Print

Справа Андрэя Бяляўскага перададзеная ў суд Ленінскага раёна Менска

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 02.01.2018 17:38
У былога фігуранта справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў знойдзены адзін патрон.
pixabay.com/Public Domain CC0

Крымінальная справа менскага мастака-дызайнэра Андрэя Бяляўскага за захоўваньне аднаго патрона, перададзеная ў суд Ленінскага раёна Менска. Яму можа пагражаць абмежаваньне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленьне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасьці або без канфіскацыі, ці папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў.

Такім чынам, адзіны патрон, які няведама колькі гадоў пыліўся ў шафе ў якасьці сувэніра, можа стаць прычынай доўгатэрміновага зьняволеньня для былога фігуранта справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.

Нагадаем, мастак-дызайнэр з Менска Андрэй Бяляўскі быў затрыманы 21 сакавіка і абвінавачаны артыкуле КК «Навучаньне і падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках» і «Стварэньне незаконнага ўзброенага фармаваньня». 12 сьнежня Сьледчы камітэт прад'явіў абвінавачаньне за захоўваньне аднаго патрона. 5 сьнежня яму было адмоўлена ў задавальненьні хадайніцтва аб спыненьні крымінальнай справы за захоўваньне патрона, як не прадстаўляючай грамадзкай небясьпекі і юрыдычна малазначнай.

Дата суда пакуль не прызначаная.

Вясна/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт