Усё больш беларусаў выязджае працаваць за мяжу
„Тройка” краін, у якія часьцей за ўсё едуць беларускія гастарбайтэры, не зьмянілася ў параўнаньні з 2016 годам.
На працу за мяжу ў 2017 годзе, паводле афіцыйнай статыстыкі, выехала 10 703 беларусы, паведамілі ў дэпартамэнце па грамадзянстве й міграцыі МУС. Гэта на 3 300 чалавек больш, чым у 2016 годзе.
Як і ў 2016 годзе, у 2017-м часьцей за ўсё беларусы адпраўляліся на працу ў Расею — 6 160 чалавек. Другі радок у мінулым годзе заняла Польшча — 2 978 чалавек, а трэцюю — ЗША, туды на працу ў 2017-м годзе адправіліся 473 чалавекі.
„Тройка” краін, у якія часьцей за ўсё едуць беларускія гастарбайтэры, не зьмянілася ў параўнаньні з 2016 годам. У лідарах па ліку прынятых на працу беларусаў таксама знаходзяцца Летува, Нямеччына, Фінляндыя, Чэхія, Кітай, Катар і Паўднёвая Карэя.
tut.by/racyja.com/аз
На працу за мяжу ў 2017 годзе, паводле афіцыйнай статыстыкі, выехала 10 703 беларусы, паведамілі ў дэпартамэнце па грамадзянстве й міграцыі МУС. Гэта на 3 300 чалавек больш, чым у 2016 годзе.
Як і ў 2016 годзе, у 2017-м часьцей за ўсё беларусы адпраўляліся на працу ў Расею — 6 160 чалавек. Другі радок у мінулым годзе заняла Польшча — 2 978 чалавек, а трэцi — ЗША, туды на працу ў 2017-м годзе адправіліся 473 чалавекі.