На мяжы зь Летувой затрымалі дрэзіну-дрон
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
17.01.2018 07:41
Незвычайны бесьпілётнік вырабілі кантрабандысты.
gpk.gov.by
Незвычайны сродак перавозу кантрабанды затрымалі беларускія памежнікі на граніцы зь Летувой – паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.
Увечары 11 студзеня ў аб'ектывы сыстэмы відэаназіраньня трапіў невядомы транспарт, які рухаўся па чыгуначным палатне ў бок Беларусі. Пагранічны нарад спыніў бесьпілётную мэталічную каляску. Саматужны выраб, падобны на невялікую дрызіну, прыводзіўся ў рух электраматорам. Як мяркуюць памежныя службы, бесьпілётную каляску спрабавалі выкарыстоўваць для правозу кантрабанды. Дэбют навінкі аказаўся правальным.
Цяпер памежныя службы спрабуюць усталяваць асобаў, якія вырабілі й спрабавалі выкарыстаць незвычайны бесьпілётнік.
gpk.gov.by/ап