Logo Polskiego Radia
Print

Дыпляматы з ЗША хочуць удзельнічаць у маніторынгу выбараў у Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.01.2018 11:12
Таксама дыпляматы іншых краін выказалі жаданьне ўдзельнічаць у кароткатэрміновым маніторынгу кампаніі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: DWilliams/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дыпляматы з ЗША хочуць удзельнічаць у маніторынгу выбараў у Беларусі
Таксама дыпляматы іншых краін выказалі жаданьне ўдзельнічаць у кароткатэрміновым маніторынгу кампаніі.
Дыпляматы з ЗША, акрэдытаваныя ў Беларусі, выказалі жаданьне ўдзельнічаць у маніторынгу мясцовых выбараў у Беларусі, паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына на паседжаньні Цэнтральнай камісіі, перадае дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.
Як адзначыла Лідзія Ярмошына, міжнародныя наглядальнікі для маніторынгу мясцовых выбараў у краіне звычайна не запрашаюцца. „Аднак у нас існуе традыцыя, што замежныя дыпляматы, акрэдытаваныя ў Рэспубліцы Беларусь, маюць права весьці кароткатэрміновае назіраньне”, - сказала яна.
Паводле слоў старшыні ЦВК, зварот аб жаданьні назіраць за мясцовымі выбарамі паступіў ужо ад пасольства ЗША - дыпляматы зьвярнуліся і ў МЗС, і ў Цэнтрвыбаркам. Да гэтага часу размова ідзе аб дзевяці супрацоўніках амэрыканскага пасольства, сярод якіх часовы павераны ў справах.
Дыпляматы іншых краін таксама заявілі аб сваім жаданьні ўдзельнічаць у кароткатэрміновым маніторынгу палітычнай кампаніі.
Замежныя ўдзельнікі маніторынгу маюць права працаваць на паседжаньнях любых выбарчых камісій і на любых участках для галасаваньня, знаходзіцца на ўчастках аж да заканчэньня падліку галасоў. Колькі будзе ў выніку акрэдытавана дыпляматаў, жадаючых працаваць на мясцовых выбарах, пакуль невядома, але ў 2010 годзе было выдадзена 50 акрэдытацыйных пасьведчаньняў, а ў 2014 годзе - 15.
Доўгатэрміновыя міжнародныя місіі звычайна працуюць у Беларусі ў час прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх электаральных кампаній.
Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага, прагаласаваць датэрмінова можна будзе з 13 па 17 лютага.
Цяпер пададзеныя на вылучэньне дакумэнты праходзяць праверку ў мясцовых выбаркамах, на падставе гэтага будуць прымацца рашэньні аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Гэты этап выбарчай кампаніі прадоўжыцца па 18 студзеня. Адразу пасьля рэгістрацыі кандыдаты могуць пачынаць агітацыю - выступаць у СМІ, праводзіць мітынгі й пікеты, знаёміць выбаршчыкаў са сваімі праграмамі. Агітацыя прадоўжыцца па 17 лютага ўключна, у асноўны дзень выбараў яна забаронена.
Па выніках вылучэньня на 18 тыс. 111 дэпутацкіх мандатаў прэтэндуюць 22 тыс. 713 чалавек. Такім чынам, у сярэднім па краіне конкурс складае 1,2 чалавека на месца.
belta.by/аз

Дыпляматы з ЗША, акрэдытаваныя ў Беларусі, выказалі жаданьне ўдзельнічаць у маніторынгу мясцовых выбараў у Беларусі, паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына на паседжаньні Цэнтральнай камісіі, перадае дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.

Як адзначыла Лідзія Ярмошына, міжнародныя наглядальнікі для маніторынгу мясцовых выбараў у краіне звычайна не запрашаюцца. „Аднак у нас існуе традыцыя, што замежныя дыпляматы, акрэдытаваныя ў Рэспубліцы Беларусь, маюць права весьці кароткатэрміновае назіраньне”, - сказала яна.

Паводле слоў старшыні ЦВК, зварот аб жаданьні назіраць за мясцовымі выбарамі паступіў ужо ад пасольства ЗША - дыпляматы зьвярнуліся і ў МЗС, і ў Цэнтрвыбаркам. Да гэтага часу размова ідзе аб дзевяці супрацоўніках амэрыканскага пасольства, сярод якіх часовы павераны.

Дыпляматы іншых краін таксама заявілі аб сваім жаданьні ўдзельнічаць у кароткатэрміновым маніторынгу палітычнай кампаніі.

Замежныя ўдзельнікі маніторынгу маюць права працаваць на паседжаньнях любых выбарчых камісій і на любых участках для галасаваньня, знаходзіцца на ўчастках аж да заканчэньня падліку галасоў. Колькі будзе ў выніку акрэдытавана дыпляматаў, жадаючых працаваць на мясцовых выбарах, пакуль невядома, але ў 2010 годзе было выдадзена 50 акрэдытацыйных пасьведчаньняў, а ў 2014 годзе - 15.

Доўгатэрміновыя міжнародныя місіі звычайна працуюць у Беларусі ў час прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх электаральных кампаній.

Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага, прагаласаваць датэрмінова можна будзе з 13 па 17 лютага.

Цяпер пададзеныя на вылучэньне дакумэнты праходзяць праверку ў мясцовых выбаркамах, на падставе гэтага будуць прымацца рашэньні аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Гэты этап выбарчай кампаніі прадоўжыцца па 18 студзеня.

Адразу пасьля рэгістрацыі кандыдаты могуць пачынаць агітацыю - выступаць у СМІ, праводзіць мітынгі й пікеты, знаёміць выбаршчыкаў са сваімі праграмамі. Агітацыя прадоўжыцца па 17 лютага ўключна, у асноўны дзень выбараў яна забаронена.

Па выніках вылучэньня на 18 тыс. 111 дэпутацкіх мандатаў прэтэндуюць 22 тыс. 713 чалавек. Такім чынам, у сярэднім па краіне конкурс складае 1,2 чалавека на месца.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт