Logo Polskiego Radia
Print

Human Rights Watch: Менск працягвае наступ на грамадзянскую супольнасьць

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.01.2018 13:02
У справаздачы Беларусь крытыкуюць за арышты мірных пратэстуючых, сьмяротнае пакараньне, за адсутнась свабоды слова.
commons.wikimedia.org/Domena publiczna

У мінулым годзе беларускі ўрад «працягнуў наступ на грамадзянскую супольнасьць». Пра гэта гаворыцца ў гадавым дакладзе аб сытуацыі з правамі чалавека ва ўсім сьвеце, падрыхтаваным міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Human Rights Watch.

Маштабы арыштаў мірных пратэстуючых у 2017 годзе дасягнулі беспрэцэдэнтнага ўзроўню з 2010 года. Пік арыштаў прыпаў на «пратэстную вясну – 2017», калі, па дадзеных Human Rights Watch, у сувязі з «маршамі недармаедаў» міліцыяй былі затрыманыя па меншай меры 700 чалавек, у тым ліку каля 100 журналістаў і 60 праваабаронцаў.

У дакумэнце Беларусь таксама традыцыйна крытыкуюць за захаваньне сьмяротнага пакараньня. На думку HRW, ніякія крокі па адмене сьмяротнага пакараньня ў 2017 годзе беларускімі ўладамі не прадпрымаліся.

У дакладзе таксама згадваецца закон, які ўступіў у сілу ў ліпені мінулага году: закон аб «Абароне дзяцей ад інфармацыі, што наносіць шкоду іх здароўю і разьвіцьцю». «Закон (...) можа выкарыстоўвацца для абмежаваньня распаўсюду нейтральнай ці станоўчая інфармацыі аб ЛГБТ), якая «дыскрэдытуе інстытут сям'і », – лічаць праваабаронцы.

Праваабаронцы зьвяртаюць увагу і на адсутнасьць свабоды асацыяцыяў, перасьлед журналістаў і адсутнасьць свабоды выказваньня меркаваньняў у Беларусі. З 2000 года ні адной новай палітычнай партыі не ўдалося атрымаць рэгістрацыю.

Таксама, паводле HRW, у Беларусі адсутнічае нацыянальная сыстэма прадастаўленьня прытулку ўцекачам.

tut.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт