Нацбанк: неабгрунтаваны рост заробкаў можа паўплываць на інфляцыю
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
06.02.2018 07:11
Сярэдняя зарплата за сьнежань 2017 году ў Беларусі склала 995,3 рубля.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Нацбанк: неабгрунтаваны рост заробкаў можа паўплываць на інфляцыю
Неабгрунтаваны рост заробкаў можа аказаць ціск на інфляцыйныя працэсы ў краіне. Пра гэта заявілі ў Нацыянальным банку Беларусі, адзначыўшы, што ў 2017 годзе адзначалася паступовае паскарэньне росту рэальнай зарплаты, а ў другой палове году тэмпы яе росту складваліся на больш высокім узроўні ў параўнаньні з прадукцыйнасьцю працы.
«Захаваньне апераджальных тэмпаў росту заработнай платы можа спрыяць фармаваньню ціску на інфляцыйныя працэсы ў будучыні», – падкрэсьлілі ў рэгулятары.
Як паведамлялася, сярэдняя зарплата за сьнежань у Беларусі склала 995,3 рубля, павялічыўшыся ў параўнаньні са сьнежнем 2016 году на 24,2% і ў параўнаньні зь лістападам 2017-га – на 18,9%.

тэлаграф/вс