На вакзалах у Беларусі будуць сачыць за турыстамі
Раней такія маніторынгі праходзілі ў Беларусі ў гасьцініцах.
У Беларусі на вакзалах будуць праводзіцца спэцыяльныя маніторынгі ўязнога і ўнутранага турызму. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства спорту й турызму №4 ад 24 студзеня 2018 году, якое сёньня афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Калі раней такія маніторынгі праходзілі ў гасьцініцах, то зараз іх будуць праводзіць і на аб'ектах транспартнай інфраструктуры, на якіх ажыцьцяўляецца адпраўка, прыём пасажыраў.
Падобныя дасьледаваньні праводзяцца для атрыманьня дадзеных аб колькасьці рэспандэнтаў і аб'ёме грашовых сродкаў, выдаткаваных імі ў Беларусі. Удзел у маніторынгу будзе мець добраахвотны й ананімны характар. Турысты будуць самастойнага запаўняць адмысловыя анкеты.
На вакзалах і іншых аб'ектах, якія прымаюць і адпраўляюць пасажыраў, маніторынгі будуць праводзіць раз у год на працягу пяці дзён трэцяга месяца трэцяга квартала. У гасьцініцах - раз у квартал. Канкрэтныя тэрміны дасьледаваньняў вызначаюцца Міністэрствам спорту й турызму па ўзгадненьні зь Міністэрствам транспарту і камунікацый, абласнымі й Менскім гарадзкім выканкамамі, іншымі зацікаўленымі.
Пастанова ўступае ў сілу пасьля яе афіцыйнага апублікаваньня.
belta.by/аз