У Менску суд завочна аштрафаваў Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Пальчыса
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        21.02.2018 14:54
                    
                                 
                
                
                    Іх прызналі вінаватымі ў дробным хуліганстве падчас наведваньнябарбэршопу «Чэкіст». 
                
                
                    
                         pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         21 лютага ў Менску суд Цэнтральнага раёна завочна аштрафаваў грамадзкага дзеяча Зьмітра Дашкевіча і блёгера Эдуарда Пальчыса. Іх прызналі вінаватымі ў дробным хуліганстве падчас наведваньня ў пачатку студзеня барбэршопу «Чэкіст». Дашкевіча і Пальчыса аштрафавалі на 30 базавых велічынь (на 735 рублёў) кожнага.
У студзені Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Пальчыс з групай актывістаў наведвалі барбэршоп і паразмаўлялі з яго супрацоўнікамі. Яны мелі прэтэнзіі да назвы ўстановы – «Чэкіст». Паводле слоў актывістаў, гэтая назва асацыюецца з карным органам, які спрычыніўся да масавых рэпрэсій. Таксама Дашкевіч спрабаваў разьвесіць там плякаты з прозьвішчамі больш за сотню беларускіх інтэлігентаў, расстраляных сталінскімі катамі ў 1937 годзесуд (на здымку). Паводле праваахоўнікаў, Зьміцер Дашкевіч «настырна навязаў сваю прысутнасьць», «наўмысна парушаў дзейнасьць» установы, чым выявіў «непавагу да грамадзтва«.
Сьведкамі ў судах, на якія Дашкевіч і Пальчыс не зьявіліся, былі заснавальнікі барбэршопа Ільля Мятліцкі і Алег Кот. Апошні сказаў, што той інцыдэнт стаў прычынай павышэньня ў яго ціску.
eurorardio.fm/svaboda.org/яс