Беларускія біятляністкі заваявалі золата на алімпіядзе ў Паўднёвай Карэі 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        22.02.2018 15:10
                    
                                 
                
                
                    Усю дыстанцыю беларускі прайшлі без штрафных колаў.
                
                
                    
                         www.pixabay.com
www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Беларускія біятляністкі сталі алімпійскімі чэмпіёнкамі ў эстафэце на Зімовых гульнях у Пхёнчхане. Гістарычная для беларусак гонка адбылася 22 лютага.
На эстафэту трэнэрскі штаб беларускай зборнай на чале з аўстрыйскім адмыслоўцам Альфрэдам Эдэрам выставіў Надзею Скардыно, Ірыну Крыўко, Дынару Алімбекаву і Дар’ю Домрачаву.
Усю дыстанцыю беларускі прайшлі без штрафных колаў, у суме выкарыстаўшы 9 дадатковых патронаў.
Другое месца заняла каманда Швэцыі, трэцяе – Францыі.
За тры дні да заканчэньня Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане зборная Беларусі займала 15-е месца ў агульнакамандным мэдальным заліку – пасярэдзіне з трох дзясяткаў краінаў, чые прадстаўнікі станавіліся чэмпіёнамі і прызёрамі зімовай алімпіяды.
А. Лукашэнка павіншаваў беларускіх біятляністак з заваяваньнем алімпійскага золата. Спартсмэнкі ўзнагароджаныя ордэнамі „За асабістую мужнасьць”.
 
naviny.by/Радыё Свабода/нг