Logo Polskiego Radia
Print

У Менску ладзяць экскурсіі, прымеркаваныя да 100-годзьдзя БНР

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.02.2018 15:21
Удзельнікі могуць паглядзець важныя асяродкі, дзе была беларушчына, дзе яна гуртавалася.
Афіцыйная сымболіка сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНРАфіцыйная сымболіка сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНРфота: аргкамітэт „БНР 100” (Creative Commons)

У Менску, дзякуючы прыватным ініцыятывам, распачаўся шэраг экскурсій, прысьвечаных 100-годдзю абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Экскурсавод Павел Каралёў падрыхтаваў такую экскурсію па Менску, называецца «Кузьня беларускага духу», каб паглядзець самыя важныя асяродкі, дзе была беларушчына, дзе яна гуртавалася. І, канешне, узгадаць, што было ў Менску 100 гадоў таму, які гэта быў час.

Удзельнікі экскурсіі прайшліся адрасамі п’есы Янкі Купалы «Тутэйшыя», якая напісана пра гэты час і менавіта паказвае адрасы таго часу, што адбывалася на той ці іншай вуліцы.

Тэма экскурсіі тычылася не толькі палітычнага жыцьця беларускай сталіцы 1918 года, але і былі агучаныя падрабязнасьці побыту жыхароў прыфрантавога горада.

Радыё Рацыя/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт