МЗС пракамэнтаваў працяг санкцый ЭЗ у дачыненьні да Беларусі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
25.02.2018 09:02
Зьнешнепалітычнае ведамства адзначыла, што некаторыя віды спартыўнай зброі выведзеныя з-пад санкцый.
Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain
Рашэньне Эўразьвяза падоўжыць абмежавальныя меры ў дачыненьні да Беларусі не адпавядаюць духу партнэрскіх адносін, заявіў начальнік упраўленьня інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзьмітрый Мірончык.
У пятніцу стала вядома, што Эўразьвяз прадоўжыў да 28 лютага 2019 году дзеяньне зброевага эмбарга супраць рэспублікі і індывідуальных санкцый у дачыненьні да чатырох чалавек.
"Мы ў прынцыпе выступаем супраць выкарыстаньня аднабаковых санкцыйных мэтадаў у міжнародных адносінах. Падаўжэньне абмежавальных мер не адказвае духу нармальных партнэрскіх адносін паміж Беларусьсю і ЭЗ", - сказаў Мірончык.
Ён адзначыў, што з-пад дзеяньня эмбарга выведзеныя некаторыя віды спартыўнай зброі.
Мірончык падкрэсьліў, што Беларусь нацэлена на разьвіцьцё "прагматычнага і выгаднага" супрацоўніцтва з Эўразьвязам без санкцый і палітычных абмежаваньняў.
Абмежавальныя меры Эўразьвяз увёў у дачыненьні да Беларусі ў 2004 годзе, а зброевае эмбарга было ўведзена ў 2011-м. Два гады таму Рада Эўразьвязу зьняла з Беларусі большасьць санкцый, але гэта не закранула зброевага эмбарга.
Беларускі партызан/ав