Logo Polskiego Radia
Print

Беларус адзін пройдзе на лыжах 400 км праз усю Ісьляндыю

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.03.2018 15:41
Ідзе адзін, зь бел-чырвона-белым сьцягам, які пашыла жонка.
Islandia na zdjęciu satelitarnymIslandia na zdjęciu satelitarnymfot. Wikipedia/CC/Jacques Descloitres, MODIS Rapid Response Team, NASA/GSFC

Беларус Кірыл Якімовіч пачаў свой самотны маратон па замерзлай лаве ў Ісьляндыі. Ён рушыў у шлях зь мясцовасьці Блёндуос на ўзьбярэжжы Паўночнага Ледавітага акіяну. Завяршыць вандроўку Якімовіч зьбіраецца ў Скоўгары на поўдні выспы. Ідзе адзін, зь бел-чырвона-белым сьцягам, які пашыла жонка.

Кірыл Якімовіч жыве ў Празе. Ён горны гід, які якраз цяпер рыхтуецца атрымаць міжнародную кваліфікацыю UIMLA. Увесь адцінак, каля 400 кілямэтраў, Кірыл плянуе прайсьці за 10-12 дзён. А чаму вырашыў ісьці аднаму?

– Для мяне гэта прасьцей. Ісьці аднаму і разьлічваць толькі на сябе. Са сваім тэмпам. Я даволі шмат вадзіў групы ў гарах апошнія гады, і таму для мяне гэта будзе адпачынак, – сказаў Кірыл Свабодзе.

Лыжнік расказаў, таксама, што начаваць будзе ў намёце, на дзень бярэ 500 грамаў ежы. Нясе з сабой груз 20 кіляграм.

Ідэю зьдзейсьніць такі паход Кірыл выношваў два гады.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт