Журналістаў хочуць абавязаць абазначаць сябе на масавых акцыях
Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў прапануюць абавязаць журналістаў абазначаць сябе на масавых акцыях, каб іх было бачна. Гэта прадугледжвае праект закону «Аб унясеньні дапаўненьняў і зьменаў у некаторыя законы па пытаньнях правядзеньня масавых мерапрыемстваў», які быў прыняты Палатай прадстаўнікоў у першым чытаньні.
Дэпутаты прапануюць дадаць у закон «Аб масавых мерапрыемствах» асобны пункт, дзе пазначана, што журналіст «павінен мець ясна бачны адметны знак прадстаўніка СМІ (нарукаўная павязка, бэйдж, камізэлька й іншае)».
Паводле прэс-сакратара Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага, пэўныя заўвагі да закону заключаюцца ў тым, што калі журналіст, да прыкладу, прыйдзе на акцыю без абазначэньня, то міліцыя можа адразу пачаць трактаваць яго як удзельніка мерапрыемства. З другога боку, зазначае Гарэцкі, гэта ўнясе сапраўды пэўную абарону прадстаўнікоў СМІ.
Падчас абмеркаваньня ў парлямэнце размова ішла пра тое, каб міліцыянты загадзя бачылі журналістаў.
На абмеркаваньне дакумэнта ў Камісію па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ запрасілі прадстаўнікоў грамадзкіх аб’яднаньняў, у тым ліку й Беларускай асацыяцыі журналістаў. Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці ў бліжэйшыя дні разам зьбіраюцца накіраваць у парлямэнт свае прапановы адносна законапраекта ў пісьмовым выглядзе.

паводле радыё рацыя/вс