Logo Polskiego Radia
Print

На прыборку сьнегу з дарог трацяць болей, чым на іх капрамонт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.03.2018 13:52
Найбольшая частка выдаткаў у структуры ўтрыманьня дарог – гэта штучныя збудаваньні (напрыклад, аўтамабільныя й пешаходныя масты).
pixabay.com/Public Domain CC0

На прыборку сьнегу з дарог трацяць болей, чым на іх капрамонт
У мінулым годзе на ўтрыманьне дарог было патрачана амаль удвая болей, чым на іх бягучы рамонт. Як піша TUT.by, спасылаючыся на інфармацыю Міністэрства транспарту й камунікацый, рамонт дарог каштаваў бюджэту краіны 78 мільёнаў рублёў, а іх утрыманьне – 140 мільёнаў.
Апроч бягучага рамонту, ёсьць яшчэ выдаткі на капрамонт дарог – гэта 36 мільёнаў рублёў.
Найбольшую долю сродкаў, выдаткаваных на ўтрыманьне дарог, «зьядае» зіма. Толькі на прыборку сьнегу і ўсталяваньне сьнегаабарончых збудаваньняў у 2017 годзе патрачана 53 мільёны рублёў. І гэта болей за выдаткі на капрамонт.
Значная сума выдаткоўваецца на ямачны рамонт ды іншыя выдаткі на ўтрыманьне праезнай часткі (30 мільёнаў рублёў). Таксама шмат сродкаў ідзе на дагляд за ўзбочынамі й зялёнымі насаджэньнямі. Пры гэтым найбольшая частка выдаткаў у структуры ўтрыманьня дарог – гэта штучныя збудаваньні (напрыклад, аўтамабільныя й пешаходныя масты).

У мінулым годзе на ўтрыманьне дарог было патрачана амаль удвая болей, чым на іх бягучы рамонт. Як піша tut.by, спасылаючыся на інфармацыю Міністэрства транспарту й камунікацый, рамонт дарог каштаваў бюджэту краіны 78 мільёнаў рублёў, а іх утрыманьне – 140 мільёнаў.

Апроч бягучага рамонту, ёсьць яшчэ выдаткі на капрамонт дарог – гэта 36 мільёнаў рублёў.

Найбольшую долю сродкаў, выдаткаваных на ўтрыманьне дарог, «зьядае» зіма. Толькі на прыборку сьнегу і ўсталяваньне сьнегаабарончых збудаваньняў у 2017 годзе патрачана 53 мільёны рублёў. І гэта болей за выдаткі на капрамонт.

Значная сума выдаткоўваецца на ямачны рамонт ды іншыя выдаткі на ўтрыманьне праезнай часткі (30 мільёнаў рублёў). Таксама шмат сродкаў ідзе на дагляд за ўзбочынамі й зялёнымі насаджэньнямі. Пры гэтым найбольшая частка выдаткаў у структуры ўтрыманьня дарог – гэта штучныя збудаваньні (напрыклад, аўтамабільныя й пешаходныя масты).

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт