Горадня па-свойму адзначыць 100-годзьдзе БНР
Сьвяткаваньне Дня Волі з нацыянальнымі сымбалямі, бел-чырвона-белым сьцягам і гербам «Пагоня», дазволена ня толькі ў сталіцы, але і ў Горадні. Мясцовыя ўлады ўхвалілі правядзеньне мітынгу-канцэрту ў Калоскім парку. Андрэй Несьцяровіч, адзін з арганізатараў імпрэзы, распавёў што дазвол ад уладаў атрымаць было не складана.
«Даволі нескладана гэта было. Заяўка была задаволена з першага разу, на працягу тыдня, і гэта – з улікам вялікіх выходных», – кажа Андрэй Несьцяровіч.
Галоўны пункт у плянах арганізатараў – правесьці сьвяточны канцэрт.
«У першую чаргу гэта будуць выступы беларускіх гуртоў, а таксама віншаваньні людзей, якім ёсьць, што сказаць», – удакладняе Андрэй Несьцяровіч.
На канцэрце выступяць вядомыя гурты: менскі HandMade, «Ліцьвінтроль» і гурт з Андрэем Такіндангам «Гаротніца». Вядуцца перамовы з гуртом :B:N і «Разьбітае сэрца пацана».

Белсат/ав