Logo Polskiego Radia
Print

Прафсаюз РЭП заяўляе пра ўзмацненьне ціску на сваіх актывістаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.03.2018 16:11
Ганна Дусь: За апошні тыдзень чацьвёра яго актывістаў былі затрыманыя на мяжы.
Photo: jhusemannde/pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Прафсаюз РЭП заяўляе пра ўзмацненьне ціску на сваіх актывістаў
Ганна Дусь: За апошні тыдзень чацьвёра яго актывістаў былі затрыманыя на мяжы.
Такога масавага ціску, які ідзе з боку дзяржавы на прадстаўнікоў Незалежнага прафсаюзу працоўных радыёэлектроннай прамысловасьці, магчыма, у Беларусі раней і не было, – лічыць старшыня гэтага прафсаюзу Генадзь Фядыніч.
Паводле яго, гэта й шматлікія выклікі прафсаюзных актывістаў на допыты, і выпадкі іх затрыманьняў і працяглых асабістых даглядаў на мяжы.
Па словах Генадзя Фядыніча, пра ўсе выпадкі перасьледу сябраў прафсаюзу інфармуецца беларуская й міжнародная супольнасьць, кіраўніцтва Міжнароднай арганізацыі працы й глябальнага прафсаюзу „Індастрыал” (IndustriALL). „
Таму й адказ на гэтыя дзеяньні беларускай улады абавязкова будзе”, – упэўнены Генадзь Фядыніч.
За апошні тыдзень чацьвёра яго актывістаў былі затрыманыя на мяжы, – кажа сукаардынатар моладзевай сеткі гэтага прафсаюзу Ганна Дусь. Яна, а таксама намесьніца кіраўніка прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк былі зьнятыя з цягніка на памежным пункце Гудагай і 3 гадзіны правялі на мяжы.
У сваю чаргу Андрэй і Яўгенія Стрыжакі былі затрыманыя ў ноч з 13 на 14 сакавіка на памежным пункце пропуску Каменны Лог. Яны ехалі рэйсавым аўтобусам, зь імі адбылася такая ж самая сытуацыя.
Аднак Андрэй Стрыжак, адзін зь лідараў незалежных прафсаюзаў Гомеля, пасьпеў заўважыць на кампутары памежнікаў нейкую пазнаку й зрабіў выснову, што актывісты РЭПу ўнесены ў адмысловыя сьпісы.
„Тое што адбылося мы зьвязваем з працягам рэпрэсій у дачыненьні да незалежнага прафсаюза РЭП. Яны пачаліся ў жніўні мінулага году, калі была заведзена палітычна матываваная крымінальная справа ў дачыненьні да кіраўнікоў прафсаюза”, – лічыць Ганна Дусь.
Нагадаем, крымінальная справа аб ухіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры была распачата супраць Генадзя Фядыніча й галоўнага бухгалтара РЭП Ігара Комліка напачатку жніўня 2017 году. Яны сваю віну адмаўляюць і лічаць справу палітычна матываваным перасьледам.
racyja.com/аз

Такога масавага ціску, які ідзе з боку дзяржавы на прадстаўнікоў Незалежнага прафсаюзу працоўных радыёэлектроннай прамысловасьці, магчыма, у Беларусі раней і не было, – лічыць старшыня гэтага прафсаюзу Генадзь Фядыніч.

Паводле яго, пра гэта сьведчыць шматлікія выклікі прафсаюзных актывістаў на допыты, выпадкі іх затрыманьняў і працяглых асабістых даглядаў на мяжы.

Па словах Генадзя Фядыніча, пра ўсе выпадкі перасьледу сябраў прафсаюзу інфармуецца беларуская й міжнародная супольнасьць, кіраўніцтва Міжнароднай арганізацыі працы й глябальнага прафсаюзу „Індастрыал” (IndustriALL).

„Таму й адказ на гэтыя дзеяньні беларускай улады абавязкова будзе”, – упэўнены Генадзь Фядыніч.

За апошні тыдзень чацьвёра яго актывістаў былі затрыманыя на мяжы, – кажа сукаардынатар моладзевай сеткі гэтага прафсаюзу Ганна Дусь. Яна, а таксама намесьніца кіраўніка прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк былі зьнятыя з цягніка на памежным пункце Гудагай і 3 гадзіны правялі на мяжы.

У сваю чаргу Андрэй і Яўгенія Стрыжакі былі затрыманыя ў ноч з 13 на 14 сакавіка на памежным пункце пропуску Каменны Лог. Яны ехалі рэйсавым аўтобусам, зь імі адбылася такая ж самая сытуацыя.

Аднак Андрэй Стрыжак, адзін зь лідараў незалежных прафсаюзаў Гомеля, пасьпеў заўважыць на кампутары памежнікаў нейкую пазнаку й зрабіў выснову, што актывісты РЭПу ўнесены ў адмысловыя сьпісы.

„Тое што адбылося мы зьвязваем з працягам рэпрэсій у дачыненьні да незалежнага прафсаюза РЭП. Яны пачаліся ў жніўні мінулага году, калі была заведзена палітычна матываваная крымінальная справа ў дачыненьні да кіраўнікоў прафсаюза”, – лічыць Ганна Дусь.

Нагадаем, крымінальная справа аб ухіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры была распачата супраць Генадзя Фядыніча й галоўнага бухгалтара РЭП Ігара Комліка на пачатку жніўня 2017 году. Яны сваю віну адмаўляюць і лічаць справу палітычна матываваным перасьледам.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт