Logo Polskiego Radia
Print

Moody's палепшыла прагноз па сувэрэнным рэйтынгу Беларусі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.03.2018 14:41
Таксама палепшаны прагноз рэйтынгу валютнага доўгу краіны.
pixabay.com/Public Domain CC0

Moody's палепшыла прагноз па сувэрэнным рэйтынгу Беларусі
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moodyʼs палепшыла прагноз па сувэрэнным рэйтынгу Беларусі, зацьвердзіўшы яго на ўзроўні «B3» (раней – «Caa1»), паведамілі ў прэс-службе Міністэрства фінансаў Беларусі.
Пры гэтым прагноз пацьверджаны як стабільны. Павышэньне рэйтынгу краіны да ўзроўню «B3» зьвязана ў першую чаргу з умацаваньнем эканомікі Беларусі. Такое зьмяненьне прагнозу адлюстроўвае паляпшэньне пазыцыі краіны па зьнешняй ліквіднасьці, а таксама скарачэньне дэфіцыту рахунку бягучых апэрацый.
Агенцтва палепшыла прагноз рэйтынгу валютнага доўгу Беларусі – з «Caa1» да «B3», максымальны парог рэйтынгаў абавязацельстваў і дэпазытаў у нацыянальнай валюце ўстаноўлены на ўзроўні «B2» (было «B3»), мяжа рэйтынгу дэпазытаў у замежнай валюце – на ўзроўні «Caa1» (было «Caa2»).
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moodyʼs займаецца прысваеньнем крэдытных рэйтынгаў, дасьледаваньнямі і аналізам рызык. Нароўні са Standard & Poorʼs і Fitch Ratings уваходзіць у «вялікую тройку» міжнародных рэйтынгавых агенцтваў.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт