Зімовыя гульні ў Пхёнчхане сталі самымі пасьпяховымі для беларускіх паралімпійцаў
Генэральны сакратар Паралімпійскага камітэта Беларусі Мікалай Шудзейка гаворыць, што ў камандзе былі ўпэўненыя ў здольнасьці атлетаў заваяваць узнагароды ў Пхёнчхане, але на такую колькасьць мэдалёў не разьлічвалі.
У актыве беларускіх паралімпійцаў у Пхёнчхане 12 мэдалёў (чатыры залатыя, чатыры сярэбраныя, чатыры бронзавыя). Зборная Беларусі заняла восьмае месца ў мэдальным заліку.
Перамаглі ў гэтым рэйтынгу атлеты з ЗША – 36 мэдалёў (13 + 15 + 8), атлеты з Расеі сталі другімі – 24 (8 + 10 + 6), каманда Канады разьмясьцілася на трэцім радку мэдальнага заліку – 28 (8 + 4 + 16).
Найбольш тытуляваным паралімпійцам у беларускай камандзе стала Сьвятлана Саханенка – чатыры мэдалі ў спаборніцтвах сярод спартсмэнак з парушэньнямі зроку: тры залатыя ў лыжных гонках (на 15 км вольным стылем, у спрынце на 1,5 км клясычным стылем, у гонцы на 7,5 км клясычным стылем) і 1 бронзавая ўзнагарода (у спрынце на 6 км у біятлёне). У Пхёнчхане Сьвятлана Саханенка выступала сярод слабавідушчых атлетаў разам з вядучым Раманам Яшчанкам.
Чатыры ўзнагароды Пхёнчхана таксама на рахунку Юрыя Голуба. Ён стаў першым у біятлённай гонцы на 12,5 км, а таксама заваяваў дзьве сярэбраныя ўзнагароды (у спрынце на 7,5 км у біятлёне і ў лыжнай гонцы на 20 км) і стаў трэцім у лыжнай гонцы на 10 км клясычным стылем. На Гульнях Юрый Голуб выступаў сярод слабавідушчых атлетаў разам з вядучым Дзьмітрыем Будзіловічам.
Адзін з самых вопытных паралімпійцаў у беларускай камандзе Дзьмітрый Лобан заваяваў дзьве ўзнагароды сярод спартсмэнаў з парушэньнямі апорна-рухальнага апарата. Ён стаў сярэбраным прызёрам у біятлённым спрынце на 7,5 км і ў лыжным спрынце на 1,1 км.
Яшчэ два мэдалі ў скарбонку зборнай Беларусі прынесла Лідзія Графеева, якая заваявала дзьве бронзавыя ўзнагароды ў спаборніцтвах сярод атлетаў з парушэньнямі апорна-рухальнага апарата ў біятлённым спрынце на 6 км і ў гонцы на 12,5 км у біятлёне.
Генэральны сакратар Паралімпійскага камітэта Беларусі Мікалай Шудзейка гаворыць, што ў камандзе былі ўпэўненыя ў здольнасьці атлетаў заваяваць узнагароды ў Пхёнчхане, але на такую колькасьць мэдалёў не разьлічвалі.У актыве беларускіх паралімпійцаў у Пхёнчхане 12 мэдалёў (чатыры залатыя, чатыры сярэбраныя, чатыры бронзавыя). Зборная Беларусі заняла восьмае месца ў мэдальным заліку.

Белта/ав