Домрачава перамагла на спаборніцтве ў Цюмене
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        25.03.2018 20:02
                    
                                 
                
                
                    У агульным заліку Кубка свету Домрачава заняла трэцяе месца.
                
                
                    
                         Архіўны здымакfoto: nn.by
Архіўны здымакfoto: nn.by
                     
                
                
                
               
                
                         Дар'я Домрачава заняла першае месца ў гонцы з масавым стартам  у апошні дзень заключнага этапу Кубка сьвету па біятлоне ў Цюмене  (Расея).
Дыстанцыю 12,5 км спартсмэнка пераадолела за 35 хвілін 27,4 сэкунды з адным штрафным кругам.
На другім месцы Паўліна Фіялкавага са Славаччыны, на трэцім –  францужанка Анаіс Шэвалье. Надзея Скардзіна паказала 16-ы вынік, Ірына  Крыўко – 24 сярод 30 удзельніц.
У агульным заліку Кубка свету Домрачава заняла трэцяе месца, прапусьціўшы фінку Кайсу Макарайнэн і Насту Кузьміну са Славаччыны.
Домрачава выйграла Вялікі крыштальны глобус у 2015 годзе. У сезоне-2016/2017 яна заняла 24 е месца ў агульным заліку.
Радыё Свабода/нг