Logo Polskiego Radia
Print

СК пачаў справу за парэзаныя шыны на аўтамабілях сям'і Статкевіча

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.03.2018 15:17
Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 25 сакавіка. Невядомая асоба парэзала сем шынаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу па заяве жонкі палітыка Мікалая Статкевіча Марыны Адамовіч. Прычынай стала тое, што на двух аўтамабілях сям'і невядомая асоба парэзала шыны.

Дакумэнт са Сьледчага камітэта Марына Адамовіч атрымана 30 сакавіка й абнародавала ў Фэйсбуку.

У паведамленьні гаворыцца, што справа пачатая па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу (Наўмысныя дзеяньні, якія суправаджаюцца пагрозай прымяненьня гвалту, або зьнішчэньнем або пашкоджаньнем чужой маёмасьці, альбо адрозьніваюцца па сваім зьмесьце выключным цынізмам). Пакараньне па гэтым артыкуле — грамадзкія работы, або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаваньне волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленьне волі на тэрмін да трох гадоў.

Таксама сьледчыя запрашаюць Статкевіча й Адамовіч азнаёміцца з пастановай аб пачатку крымінальнай справы. Але, як напісала Адамовіч, цяпер у іх сям'і грып, таму ў Сьледчы камітэт яны плянуюць пайсьці пазьней.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 25 сакавіка. У машын, якія стаялі на прыватным падворку ў Статкевічаў, невядомая асоба парэзала сем шынаў. Рамантаваць іх немагчыма.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт