Logo Polskiego Radia
Print

Маршрутчыкі зьнізілі цэны ў падзяку за подпісы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.04.2018 18:57
«Мы прынялі аднагалоснае рашэньне – аддзячыць людзям за тое, што аддалі свае галасы, каб пакінуць маршруткі ў тым выглядзе».
pixabay.com/Public Domain CC0

Маршрутчыкі зьнізілі цэны ў падзяку за подпісы
Службы маршрутных таксі ў Слуцку й Салігорску зьнізілі кошт праезду па маршрутах «Слуцк-Менск-Слуцк» (з 6 да 5 рублёў) і «Салігорск-Слуцк-Салігорск« (з 8 да 6).
«Мы прынялі аднагалоснае рашэньне – аддзячыць людзям за тое, што аддалі свае галасы, каб пакінуць маршруткі ў тым выглядзе, у якім яны існавалі. На дадзены момант гэта бестэрміновая акцыя», – перадае Кurjer.info словы Валерыя, аднаго з салігорскіх індывідуальных прадпрымальнікаў.
Паводле яго словаў, маршрутчыкі Слуцка й Салігорска ў бліжэйшы час не зьбіраюцца пераходзіць у «рэгуляршчыкі» й плянуюць езьдзіць, як і раней.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт