Logo Polskiego Radia
Print

Менскім уладам прапанавалі назваць мэтрапалітэн у гонар Пятра Машэрава

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.04.2018 13:08
У звароце гаворыцца, што пад кіраўніцтвам Машэрава Беларусь «дасягнула ўражлівых посьпехаў у эканамічным, сацыяльным разьвіцьці».
Пётр Машэраў у полі, канец 1970-х гадоўПётр Машэраў у полі, канец 1970-х гадоўyoutube.com/screen

Менскім уладам прапанавалі назваць мэтрапалітэн у гонар Пятра Машэрава (1918 –1980), які 15 гадоў кіраваў Беларусьсю ў савецкія часы. Ліст у Менгарвыканкам, у Менгарсавет і ў дзяржаўнае прадпрыемства «Менскі мэтрапалітэн» накіравала гарадзкая арганізацыя Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет». Яго аўтары нагадваюць, што нядаўна адзначалася 100-годзьдзе з дня нараджэньня Машэрава.

У лісьце гаворыцца, што пад кіраўніцтвам Машэрава Беларусь «дасягнула ўражлівых посьпехаў у эканамічным, сацыяльным разьвіцьці», а беларусы ў той час «канчаткова сфармаваліся як адзіная нацыя з сучаснай эканомікай, сыстэмай адукацыі, культуры й навукі».

Гарадзкая арганізацыя Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» нагадвае, што менавіта Пётр Машэраў, нягледзячы на супрацьдзеяньне маскоўскіх чыноўнікаў, здолеў дамагчыся дазволу на праектаваньне й будаўніцтва Менскага мэтрапалітэну.

У лісьце падкрэсьліваецца, што Машэраў – вялікі сын беларускага народу, патрыёт і стваральнік. Ён быў першым сакратаром ЦК Кампартыі БССР у 1965-1980 гадах, а значыць зьяўляўся кіраўніком рэспублікі. Ён – Герой Савецкага Саюза ды Герой Сацыялістычнай працы. Загінуў у аўтакатастрофе.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт