Logo Polskiego Radia
Print

Пералік тавараў для інтэрнэт-гандлю ў Беларусі можа быць пашыраны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.04.2018 16:01
Прапануецца дазволіць гандляваць хуткапсавальнай харчовай прадукцыяй, ювэлірнымі вырабамі і інш.
pixabay.com/Public Domain CC0

Пералік дазволеных тавараў для інтэрнэт-гандлю ў Беларусі можа быць пашыраны
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю прапануе пашырыць пералік тавараў, якімі можна будзе гандляваць праз інтэрнэт-крамы. Адпаведныя зьмены прадугледжвае праект пастановы ўрада, які падрыхтавала міністэрства.
У прыватнасьці, прапануецца дазволіць гандляваць у інтэрнэт-крамах хуткапсавальнай харчовай прадукцыяй, спэцыялізаванай харчовай прадукцыяй для харчаваньня спартсмэнаў, а таксама ювэлірнымі вырабамі з золата і срэбра, манэтамі з каштоўных мэталяў, мернымі зьліткамі і каштоўнымі камянямі.
З заканадаўства таксама прапануецца выключыць норму аб абавязковым інфармаваньні пакупніка пра час працы інтэрнэт-крамы.
У Беларусі плянуецца прыняць і іншыя зьмены ў заканадаўства, якія будуць спрыяць разьвіцьцю інтэрнэт-гандлю. У прыватнасьці, Нацбанк ужо падрыхтаваў канцэпцыю праекта закона аб плацёжных паслугах, які дазваляе інтэрнэт-крамам прыцягваць да дастаўкі тавараў іншыя кур'ерскую службы. Нагадаем, сёньня курʼер, які не зьяўляецца прадаўцом тавараў у інтэрнэце, ня можа прымаць наяўныя грашовыя сродкі, ён можа дастаўляць толькі перадаплочаны тавар.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт