Беларусь паставіць у Кітай малочнай прадукцыі на $100 млн
У Шанхаі ўзьнікне сумеснае прадпрыемства-апэратар паставак беларускай прадукцыі на кітайскі рынак.
Беларусь заключыла кантракты на пастаўку ў Кітай малочнай прадукцыі больш як на $100 млн, паведаміў міністар сельскай гаспадаркі й харчаваньня Беларусі Леанід Заяц.
„У бягучым годзе намі заключаны кантракты на суму больш як $100 млн - гэта па малочнай прадукцыі. Сэртыфікаваныя для паставак два мясакамбінаты – „Вялес-Міт” і Магілёўскі мясакамбінат. І ўжо ў Кітай пастаўлена першая партыя мяса”, - паведаміў Леанід Заяц.
У красавіку Беларусь наведае група спэцыялістаў галоўнага дзяржаўнага ўпраўленьня па кантролі якасьці, інспэкцыі й каранціне КНР для сэртыфікацыі птушкафабрык у мэтах паставак прадукцыі на кітайскі рынак.
Уваходзіць на кітайскі рынак няпроста, адзначыў міністар. Каб скаардынаваць гэту работу, Беларусь і Кітай ствараюць сумеснае прадпрыемства ў Шанхаі, якое стане апэратарам паставак беларускай прадукцыі на кітайскі рынак.
„Будзем спрабаваць адсюль зь Беларусі праз аднаго апэратара пастаўляць малочную прадукцыю, у якой мае патрэбу кітайскі спажывец, - сказаў Леанід Заяц. - Работы там вельмі шмат, гэта цікавы напрамак, хто хутчэй туды трапіць, той і зойме свае нішы на гэтым рынку. Кітай спажывае мільёны тон той прадукцыі, якую мы ўмеем вырабляць”.
У Кітаі ўжо працуюць „Савушкін прадукт”, „Бабуліна крынка”, іншыя прадпрыемствы, выходзіць на рынак па пастаўках дзіцячага харчаваньня „Беллакт”. Апэратар зможа аказаць ім дадатковую падтрымку.
„Калі „Савушкін прадукт” знайшоў сваіх спажыўцоў, свае рынкі, няхай яны працуюць. Мы перашкаджаць ня будзем, толькі дапаўняць, каб разнабою не было сярод прадпрыемстваў. Каб мы трымалі цану, марку, зручна было працаваць кітайскаму спажыўцу, мы абазначаем аднаго пастаўшчыка, гэта нічому не перашкаджае. Самае галоўнае, каб прадпрыемства атрымала валютную выручку”, - дадаў міністар.
belta.by/аз
Беларусь заключыла кантракты на пастаўку ў Кітай малочнай прадукцыі больш як на $100 млн, паведаміў міністар сельскай гаспадаркі й харчаваньня Беларусі Леанід Заяц.
„У бягучым годзе намі заключаны кантракты на суму больш як $100 млн - гэта па малочнай прадукцыі. Сэртыфікаваныя для паставак два мясакамбінаты – „Вялес-Міт” і Магілёўскі мясакамбінат. І ўжо ў Кітай пастаўлена першая партыя мяса”, - паведаміў Леанід Заяц.
У красавіку Беларусь наведае група спэцыялістаў галоўнага дзяржаўнага ўпраўленьня па кантролі якасьці, інспэкцыі й каранціне КНР для сэртыфікацыі птушкафабрык у мэтах паставак прадукцыі на кітайскі рынак.
Уваходзіць на кітайскі рынак няпроста, адзначыў міністар. Каб скаардынаваць гэту работу, Беларусь і Кітай ствараюць сумеснае прадпрыемства ў Шанхаі, якое стане апэратарам паставак беларускай прадукцыі на кітайскі рынак.
„Будзем спрабаваць адсюль зь Беларусі праз аднаго апэратара пастаўляць малочную прадукцыю, у якой мае патрэбу кітайскі спажывец, - сказаў Леанід Заяц. - Работы там вельмі шмат, гэта цікавы напрамак, хто хутчэй туды трапіць, той і зойме свае нішы на гэтым рынку. Кітай спажывае мільёны тон той прадукцыі, якую мы ўмеем вырабляць”.
У Кітаі ўжо працуюць „Савушкін прадукт”, „Бабуліна крынка”, іншыя прадпрыемствы, выходзіць на рынак па пастаўках дзіцячага харчаваньня „Белакт”. Апэратар зможа аказаць ім дадатковую падтрымку.