Logo Polskiego Radia
Print

Старшыня парлямэнту абвінаваціў Расею ў парушэньні заканадаўства ЭАЭС

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 16.04.2018 13:54
Уладзімір Андрэйчанка абвінаваціў Расею ў парушэньні нормаў ЭАЭС у сьферы гандю.
Уладзімір Андрэйчанка (трэці зьлева).Уладзімір Андрэйчанка (трэці зьлева).Aliaksandr Papko/radyjo.net

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка заявіў аб парушэньні Расеяй нормаў Эўразійскага Эканамічнай Саюзу, у прыватнасьці, ў гандлі прадукцыяй сельскагагаспадарчай вытворчасьці.

Паводле яго слоў, гэтае меркаваньне падзяляюць і старшыня Дзяржаўнай думы РФ Вячаслаў Валодзін і старшыня Савета Фэдэрацыі Валянціна Іванаўна Мацвіенка. Таксама сьпікер падкрэсьліў, што рашэньнем спрэчных пытаньняў у гандлі з Расеяй павінны больш актыўна займацца зацікаўленыя ведамствы з абодвух бакоў.

Расея неаднаразова выказвала прэтэнзіі да якасьці беларускага мяса й малака. Кіраўніцтва Расейскага сельскагаспадарчага нагляду пастаянна пагражае ўвесьці забарону на ўвоз беларускай прадукцыі. Акрамя таго, Рассельгаснагляд рэгулярна абвінавачвае Беларусь у рээкспарце ў Расею санацыйных тавараў з іншых краін.

Паводле telegraf.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт