Logo Polskiego Radia
Print

Адміністрацыйны рэсурс падключылі для збору грошай на суботнік (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.04.2018 15:07
Электронныя лісты з просьбамі перавесьці грошы прыходзяць і ў дзяржаўныя, і ў прыватныя кампаніі.
Суботнік у Менску (архіўны фотаздымак)Суботнік у Менску (архіўны фотаздымак)youtube.com/screen

Адміністрацыйны рэсурс падключылі для збору грошай на суботнік
Арганізацыі Менска пачалі атрымліваць пераканаўчыя просьбы ў добраахвотным парадку пералічыць грошы на суботнік. Электронныя лісты з просьбамі прыходзяць і ў дзяржаўныя, і ў прыватныя кампаніі. Вызначаны таксама тэрмін: да 12:00 гадзіны 20 красавіка.
Такі ліст трапіў у рэдакцыю «Эўрарадыё». Мяркуючы па колькасьці адрасоў e-mail, толькі ў Маскоўскім раёне Менска яго разаслалі некалькім сотням атрымальнікаў.
Пры разьліку сумы чыноўнікі рэкамэндуюць улічваць сярэднюю дзённую зарплату супрацоўнікаў. Цікава, ці знойдуцца сьмельчакі, якія ня стануць выконваць рэкамэндацыі чыноўнікаў, – задаюць пытаньне нашы калегі.

вс

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт