Logo Polskiego Radia
Print

У нядзелю ў Менску адкрыюць помнік на магіле Паўла Шарамета

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.04.2018 13:54
Цырымонія адбудзецца а 15 гадзіне на Паўночных могілках сталіцы.
Aliaksandr Papko/radyjo.net

У нядзелю ў Менску адкрыюць помнік на магіле Паўла Шарамета
Цырымонія адбудзецца а 15 гадзіне на Паўночных могілках сталіцы.
У нядзелю ў Менску адкрыюць помнік на магіле Паўла Шарамета.
Цырымонія адбудзецца а 15 гадзіне на Паўночных могілках сталіцы.
Дабрацца да Паўночных могілак можна самастойна альбо разам з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў. Ад’езд ад офіса арганізацыі плянуецца а 14 гадзіне.
Вядомы беларускі журналіст Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 году ў выніку выбуху аўтамабіля ў цэнтры Кіева, дзе ён жыў і працаваў апошнія пяць гадоў. Акалічнасьці яго сьмерці да гэтага часу не расьсьледаваныя.
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны распачала крымінальную справу на падставе артыкула „Наўмыснае забойства”. Да расьсьледаваньня падключыліся супрацоўнікі ФБР, па дапамогу да якіх зьвярнуліся ўкраінскія ўлады.
У якасьці асноўнай вэрсіі забойства разглядаецца помста за прафэсійную дзейнасьць. Сьледства таксама не выключае, што Шарамета маглі забіць у мэтах дэстабілізацыі становішча ва Ўкраіне, з-за асабістых матываў або памылкова (мэтай магла быць грамадзянская жонка загінулага — уладальніца „Украинской правды" Алена Прытула, менавіта на яе аўтамабілі рухаўся Шарамет у момант трагедыі).
12 ліпеня гэтага году міжнародная няўрадавая арганізацыя „Камітэт па абароне журналістаў” (CPJ) апублікавала спэцыяльны даклад да гадавіны сьмерці Шарамета. У ім гаворыцца, што за мінулы год Украіна не прасунулася ў расьсьледаваньні забойства. За расьсьледаваньне адказваюць тры пракуроры, па справе дапытаныя 1.800 чалавек, адгледжана 150 тэрабайт відэаматэрыялаў, аднак да гэтага часу грамадзкасьці невядома ні пра аднаго арыштаванага альбо нават падазраванага.
baj.by/аз

У нядзелю ў Менску адкрыюць помнік на магіле Паўла Шарамета.Цырымонія адбудзецца а 15 гадзіне на Паўночных могілках сталіцы. Дабрацца да Паўночных могілак можна самастойна альбо разам з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў. Ад’езд ад офіса арганізацыі плянуецца а 14 гадзіне.

Вядомы беларускі журналіст Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 году ў выніку выбуху аўтамабіля ў цэнтры Кіева, дзе ён жыў і працаваў апошнія пяць гадоў. Акалічнасьці яго сьмерці да гэтага часу не расьсьледаваныя.

Нацыянальная паліцыя Ўкраіны распачала крымінальную справу на падставе артыкула „Наўмыснае забойства”. Да расьсьледаваньня падключыліся супрацоўнікі ФБР, па дапамогу да якіх зьвярнуліся ўкраінскія ўлады.

У якасьці асноўнай вэрсіі забойства разглядаецца помста за прафэсійную дзейнасьць. Сьледства таксама не выключае, што Шарамета маглі забіць у мэтах дэстабілізацыі становішча ва Ўкраіне, з-за асабістых матываў або памылкова (мэтай магла быць грамадзянская жонка загінулага — уладальніца „Украинской правды" Алена Прытула, менавіта на яе аўтамабілі рухаўся Шарамет у момант трагедыі).

12 ліпеня гэтага году міжнародная няўрадавая арганізацыя „Камітэт па абароне журналістаў” (CPJ) апублікавала спэцыяльны даклад да гадавіны сьмерці Шарамета. У ім гаворыцца, што за мінулы год Украіна не прасунулася ў расьсьледаваньні забойства. За расьсьледаваньне адказваюць тры пракуроры, па справе дапытаныя 1.800 чалавек, адгледжана 150 тэрабайт відэаматэрыялаў, аднак да гэтага часу грамадзкасьці невядома ні пра аднаго арыштаванага альбо нават падазраванага.

baj.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт