Міністэрства аховы здароўя ня будзе караць за адсутнасьць прышчэпак
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
30.04.2018 12:40
«Пакуль мы спадзяемся на тое, што інфармацыйная праца дазволіць падтрымаць неабходны ўзровень вакцынацыі».
foto: pixabay.com
Міністэрства аховы здароўя Беларусі не разглядае магчымасьці ажыцьцяўленьня якіх-небудзь захадаў або санкцый у дачыненьні да ты, хто адмовіў ад вакцынацыі сябе альбо сваіх дзяцей. Пра гэта, камэнтуючы сытуацыю з выяўленьнем у Беларусі выпадкаў захворваньня адзёрам, заявіла галоўны санітарны ўрач краіны Натальля Жукава.
«Пакуль мы спадзяемся на тое, што інфармацыйная праца дазволіць нам падтрымаць неабходны ўзровень вакцынацыі ў нашым грамадзтве», – падкрэсьліла намесьніца міністра аховы здароўя Беларусі.
Варта нагадаць, адзёр выяўляецца выключна ў тых жыхароў Беларусі, хто не быў прышчэплены, аднак пры цяперашнім узроўні вакцынацыі эпідэмія адзёру Беларусі не пагражае, адзначыла Натальля Жукава. Паводле яе слоў, на сёньня ў Беларусі прышчэплены 95-97% грамадзян.
паводле СТВ/эж
Міністэрства аховы здароўя Беларусі не разглядае магчымасьці ажыцьцяўленьня якіх-небудзь захадаў або санкцый у дачыненьні да ты, хто адмовіўся ад вакцынацыі сябе альбо сваіх дзяцей. Пра гэта, камэнтуючы сытуацыю з выяўленьнем у Беларусі выпадкаў захворваньня на адзёр, заявіла галоўны санітарны ўрач краіны Натальля Жукава.
«Пакуль мы спадзяемся на тое, што інфармацыйная праца дазволіць нам падтрымаць неабходны ўзровень вакцынацыі ў нашым грамадзтве», – падкрэсьліла намесьніца міністра аховы здароўя Беларусі.
Варта нагадаць, адзёр выяўляецца выключна ў тых жыхароў Беларусі, хто не быў прышчэплены, аднак пры цяперашнім узроўні вакцынацыі эпідэмія адзёру Беларусі не пагражае, адзначыла Натальля Жукава.
Паводле яе слоў, на сёньня ў Беларусі прышчэпленыя 95-97% грамадзян.
паводле СТВ/эж