Logo Polskiego Radia
Print

Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ пройдзе з 2 траўня па 1 чэрвеня

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.04.2018 15:01
Цэнтралізаванае тэставаньне сёлета пачнецца 12 чэрвеня з экзамену па беларускай мове.
Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

«Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні пройдзе ў Беларусі з 2 траўня па 1 чэрвеня. Як і ў мінулым годзе, пры рэгістрацыі абітурыент павінен будзе прад'явіць дакумент, які сьведчыць асобу, падаць заяву, аплаціць прыём і афармленьне дакумэнтаў і атрымаць пропуск. У выпадку немагчымасьці прыбыцьця абітурыента ў пункт рэгістрацыі з паважных прычынаў дакумэнты на рэгістрацыю для ўдзелу ў ЦТ змогуць падаць законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў або прадстаўнікі абітурыентаў», – растлумачылі ў ведамстве.

Цэнтралізаванае тэставаньне ў гэтым годзе пачнецца 12 чэрвеня з экзамену па беларускай мове, 14. чэрвеня пройдуць тэсты па рускай мове, 16 чэрвеня – па грамадазнаўстве, 18 чэрвеня – па матэматыцы, 20 чэрвеня – па біялёгіі, 22 чэрвеня – па замежных мовах, 24 чэрвеня – па хіміі, 26 чэрвеня – па фізіцы, 28 чэрвеня – па гісторыі Беларусі, 30 чэрвеня – па геаграфіі. Завершыцца ЦТ 2 ліпеня экзамэнам па сусьветнай гісторыі.

Акрамя таго, вызначаны графік правядзеньня цэнтралізаванага тэставаньня ў рэзэрвовыя дні, якое будзе праводзіцца ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. На 6 і 10 ліпеня заплянаванае ЦТ па грамадазнаўстве, матэматыцы, біялёгіі, замежных мовах, хіміі, фізыцы, гісторыі Беларусі, геаграфіі, сусьветнай гісторыі. Іспыты па беларускай і рускай мовах пройдуць 6 і 8 ліпеня. Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжаньня ЦТ у рэзэрвовыя дні – з 30 чэрвеня па 3 ліпеня.

паводле Белта/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт