Logo Polskiego Radia
Print

Менскі аэрапорт ацэньвае якасьць сваіх паслуг

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.05.2018 11:09
Лётнішча запусьціла праграму «Тайны пасажыр-2018», каб даведацца водгукі пасажыраў.
commons.wikimedia.org/By Andrej Kuźniečyk, CC BY-SA 3.0

Адміністрацыя нацыянальнага аэрапорта просіць пасажыраў ацаніць мытны і пашпартны кантроль, перадпалётны надгляд, абслугоўваньне пасьля прылёту (дастаўка з борта да будынка тэрмінала, выдача багажу і г.д.) і інш.

На падставе атрыманай інфармацыі адміністрацыя плянуе палепшыць якасьць абслугоўваньня ў аэрапорце ў бок да большага камфорту, бясьпекі ды гасьціннасьці, – адзначылі прадстаўнікі менскага аэрапорта.

Удзельнікамі праграмы могуць стаць любыя зацікаўленыя пасажыры. Для афіцыйнай рэгістрацыі ў якасьці ўдзельніка трэба скласьці заяўку на ўзор, што разьмешчаны на сайце аэрапорта і адправіць яе на адрас quality@airport.by.

Зарэгістраваны ўдзельнік будзе запаўняць чэк-ліст пасьля кожнага палёту праз Нацыянальны аэрапорт Мінск любой авіякампаніяй.

Пра падрабязнасьці праграмы «Тайны пасажыр» можна даведацца на сайце аэрапорта.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт