Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні пачалі збор подпісаў за дэмантаж помніка Леніну

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.05.2018 12:07
Аўтары пэтыцыі пераконваюць, што дэмантаж помніка Леніну пазытыўна адаб’ецца на іміджы гораду.
Photo: OpenClipart-Vectors/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Горадні пачалі збор подпісаў за дэмантаж помніка Леніну
Аўтары пэтыцыі пераконваюць, што дэмантаж помніка Леніну пазытыўна адаб’ецца на іміджы гораду.
У Горадні пачалі збор подпісаў за дэмантаж помніка Леніну. Подпісы зьбіраюць у інтэрнэце на партале Petitions.by. У пэтыцыі гаворыцца, што помнік Леніну для ўсёй Беларусі й для Горадні ў тым ліку ня мае ніякай гістарычнай і культурнай каштоўнасьці.
Аўтары пэтыцыі спасылаюцца на тое, што ва ўсіх суседніх краінах, акрамя Расеі, помнікі Леніну дэмантавалі і, маўляў, гэтым самым прынялі правільнае рашэньне.
Паводле аўтараў пэтыцыі, для многіх турыстаў, якія наведваюць горад, як і для саміх гарадзенцаў, незразумелы сэнс знаходжаньня помніка Леніну на плошчы Леніна ў Горадні.
Аўтары пэтыцыі лічаць, што ў гісторыі Горадні было дастаткова мясцовых герояў, помнікі якім павінны знаходзіцца на цэнтральнай плошчы, якой, дарэчы, таксама варта надаць імя, вартае гісторыі Горадні. Гэтым самым, сьцьвярджаюць яны, дэмантаж помніка Леніну пазытыўна адаб’ецца на іміджы гораду.
Яны прапаноўваюць таксама гэтае пытаньне вырашыць шляхам абмеркаваньня з жыхарамі гораду.
У Беларусі за часы незалежнасьці ўжо зьніклі каля 200 помнікаў Леніну.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт