Па факце сьмерці ўкраінскага дзіцяці ўзбуджана крымінальная справа
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
14.05.2018 10:35
У ДТЗ у Берасьцейскай вобласьці адно дзіця загінула, яшчэ шасьцёра сур'ёзна пацярпелі.
youtube.com/screen
Сьледчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу па факце ДТЗ пад Берасьцем, у якім загінуў дзіця з Украіны.
«Узбуджаная крымінальная справа па частцы 2 арт. 317 (парушэньне ППД, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Беларусі», – праінфармавалі ў СК.
Паводле інфармацыі ведамства, затрыманы кіроўца аўтобуса – грамадзянін Украіны, праведзены яго допыт.
Як паведамлялася, адно дзіця загінула, яшчэ шасьцёра сур'ёзна пацярпелі ў выніку сутыкненьня ў нядзелю ў Берасьцейскай вобласьці мікрааўтобуса, у якім былі футбалісты з украінскай дзіцячай каманды, з аўтапагрузчыкамі.
Аварыя адбылася ў нядзелю, 13 траўня, каля 07:00 на 54-м км аўтадарогі Р-98 «Камянец-Шарашова-Сьвіслач» каля вёскі Мартынюк.
Сьледчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу па факце ДТЗ пад Берасьцем, у якім загінула дзіця з Украіны.

Інтэрфакс/ав