Эканаміст Сяргей Чалы трапіў у лякарню
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        20.05.2018 11:07
                    
                                 
                
                
                    Эканаміст Чалы трапіў у лякарню з чэрапна-мазгавой траўмай і паламаным носам.
                
                
                    
                         Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                          Эканаміст Сяргей Чалы трапіў у лякарню з чэрапна-мазгавой траўмай пасьля таго, як яго зьбілі невядомыя. Таксама ў яго паламаны нос. Чалы распавёў, што здарэньне адбылося каля пoўнaчы, калі ён разам з двума сябрамі выходзіў з бара.
Ён распавёў, што сяброў амаль не зачапілі й білі яго, ды толькі па галаве —  на целе нават няма сінякоў. На думку Чалага, гэта выглядала даволі дзіўна. „Яны ня тое каб міма праходзілі, маўляў, „дай закурыць”. І ў іх не было прэтэнзіяў да ўсёй кампаніі. Тады б аднолькава дасталася ўсім”, —  сказаў пацярпелы эканаміст.
Чалы лічыць здарэньне сплянаваным нападам. Ён напісаў заяву ў міліцыю. Таксама ён сказаў, што там доўга не хацелі прымаць заяву й выклікаць хуткую.
Ён мяркуе, што на аднаўленьне пасьля траўмаў яму спатрэбіцца ня меней за месяц.
tut.by/euroradio.fm/аз