Logo Polskiego Radia
Print

Біблейскае таварыства працуе над адзіным перакладам Сьвятога Пісаньня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.05.2018 14:07
„Ня ўсё яшчэ далучыліся, пакуль агульнай згоды няма”, - кажа дырэктар арганізацыі Ігар Міхайлаў.
Біблія. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Біблія. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: sachbearbeitung/pixabay.com/CC0 Public Domain

Біблейскае таварыства працуе над адзіным перакладам Сьвятога Пісаньня
„Ня ўсё яшчэ далучыліся, пакуль агульнай згоды няма”, - кажа дырэктар арганізацыі Ігар Міхайлаў.
Хрысьціянскае рэлігійнае брацтва „Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь” вядзе перамовы з прадстаўнікамі розных канфэсій аб удзеле ў міжканфэсійнай камісіі па падрыхтоўцы адзінага для ўсіх хрысьціян перакладу Бібліі, паведаміў выканаўчы дырэктар арганізацыі Ігар Міхайлаў.
„Ня ўсё яшчэ далучыліся, пакуль агульнай згоды няма. Але мы працуем над гэтым, пастараемся нешта зрабіць. Думаю, у найбліжэйшыя месяцы ўсё праясьніцца, тады ўжо можна будзе сказаць пэўна, хто будзе працаваць над перакладам”, — сказаў ён.
Пра намер стварыць адзіны для ўсіх хрысьціян пераклад Сьвятога Пісаньня Міхайлаў упершыню заявіў 20 студзеня ў час экумэнічнага набажэнства ў менскім архікафедральным касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі.
Ён паведаміў, што ўдзельнічаць у працы міжканфэсійнай перакладчыцкай камісіі пагадзіліся каталікі, грэка-каталікі й баптысты. Апроч іх да працы плянавалі падключыць прадстаўнікоў праваслаўнай царквы, а таксама адвэнтыстаў і пяцідзесятнікаў.
„У кожнай з канфэсій ужо ёсьць свае пераклады Новага Запавету, але тэрміналёгія часта адрозьніваецца. Міжканфэсійная камісія будзе рабіць пераклад са старажытнаяўрэйскай мовы й параўноўваць яго зь Септуагінтай (александрыйскі збор перакладаў Старога Запавету на старажытнагрэцкую мову ІІІ—І стагодзьдзяў да нашай эры). Спадзяюся, што з дапамогай дыялёгу нам удасца перакласьці ўсю Біблію цалкам. Калі ж не, то мы створым хоць каркас, які кожная канфэсія зможа выкарыстаць, уставіўшы ў яго сваю тэрміналёгію”, - заявіў у студзені Міхайлаў.
Біблейскае таварыства было створанае ў 1992 годзе. Яго заснавальнікамі выступілі прадстаўнікі розных хрысьціянскіх канфэсій: праваслаўныя, каталікі й грэка-каталікі, эвангельскія хрысьціяне-баптысты, хрысьціяне веры эвангельскай, адвэнтысты сёмага дня. Таварыства займаецца распаўсюджваньнем Бібліі, дабрачыннымі праграмамі па забесьпячэньні людзей духоўнай літаратурай, асьветніцкай і папулярызатарская працай, перакладчыцкай і выдавецкай дзейнасьцю.
belapan.by/racyja.com/аз

Хрысьціянскае рэлігійнае брацтва „Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь” вядзе перамовы з прадстаўнікамі розных канфэсій аб удзеле ў міжканфэсійнай камісіі па падрыхтоўцы адзінага для ўсіх хрысьціян перакладу Бібліі, паведаміў выканаўчы дырэктар арганізацыі Ігар Міхайлаў.

„Ня ўсё яшчэ далучыліся, пакуль агульнай згоды няма. Але мы працуем над гэтым, пастараемся нешта зрабіць. Думаю, у найбліжэйшыя месяцы ўсё праясьніцца, тады ўжо можна будзе сказаць пэўна, хто будзе працаваць над перакладам”, — сказаў ён.

Пра намер стварыць адзіны для ўсіх хрысьціян пераклад Сьвятога Пісаньня Міхайлаў упершыню заявіў 20 студзеня ў час экумэнічнага набажэнства ў менскім архікафедральным касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Ён паведаміў, што ўдзельнічаць у працы міжканфэсійнай перакладчыцкай камісіі пагадзіліся каталікі, грэка-каталікі й баптысты. Апроч іх да працы плянавалі падключыць прадстаўнікоў праваслаўнай царквы, а таксама адвэнтыстаў і пяцідзесятнікаў.

„У кожнай з канфэсій ужо ёсьць свае пераклады Новага Запавету, але тэрміналёгія часта адрозьніваецца. Міжканфэсійная камісія будзе рабіць пераклад са старажытнаяўрэйскай мовы й параўноўваць яго зь Септуагінтай (александрыйскі збор перакладаў Старога Запавету на старажытнагрэцкую мову ІІІ—І стагодзьдзяў да нашай эры). Спадзяюся, што з дапамогай дыялёгу нам удасца перакласьці ўсю Біблію цалкам. Калі ж не, то мы створым хоць каркас, які кожная канфэсія зможа выкарыстаць, уставіўшы ў яго сваю тэрміналёгію”, - заявіў у студзені Міхайлаў.

Біблейскае таварыства было створанае ў 1992 годзе. Яго заснавальнікамі выступілі прадстаўнікі розных хрысьціянскіх канфэсій: праваслаўныя, каталікі й грэка-каталікі, эвангельскія хрысьціяне-баптысты, хрысьціяне веры эвангельскай, адвэнтысты сёмага дня.

Таварыства займаецца распаўсюджваньнем Бібліі, дабрачыннымі праграмамі па забесьпячэньні людзей духоўнай літаратурай, асьветніцкай і папулярызатарская працай, перакладчыцкай і выдавецкай дзейнасьцю.

belapan.by/racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт