Logo Polskiego Radia
Print

З 25 чэрвеня менскае мэтро пяройдзе на летні рэжым працы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.06.2018 07:58
З гэтай даты на першай лініі мэтро інтэрвал руху ў гадзіну пік будзе складаць дзьве з паловай хвіліны.
Станцыя "Ўручча" Менскага мэтрапалітэнуСтанцыя "Ўручча" Менскага мэтрапалітэнуcommons.wikimedia.org/Public Domain

З 25 чэрвеня менскае мэтро пяройдзе на летні рэжым працы
З 25 чэрвеня менскае мэтро пяройдзе на летні рэжым працы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Менскага мэтрапалітэна.
З гэтай даты на першай лініі мэтро інтэрвал руху ў гадзіну пік (раніцай у 7-9 гадзін і вечарам у 17-19) будзе складаць дзьве з паловай хвіліны. На другой лініі ў ранішнюю гадзіну пік цягнікі будуць курсіраваць з розьніцай у тры хвіліны, у вячэрні час пік – тры з паловай хвіліны, перадае «Мінск-Навіны».
У дзень адкрыцьця рэканструяванага стадыёна «Дынама» (21 чэрвеня) інтэрвал руху цягнікоў у прамежку з 17 да 23 гадзін складзе дзьве хвіліны. Пры гэтым вэстыбюль станцыі «Купалаўская» будзе адкрыты да 23:00.

З 25 чэрвеня менскае мэтро пяройдзе на летні рэжым працы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Менскага мэтрапалітэна.

З гэтай даты на першай лініі мэтро інтэрвал руху ў гадзіну пік (раніцай у 7-9 гадзін і вечарам у 17-19) будзе складаць дзьве з паловай хвіліны. На другой лініі ў ранішнюю гадзіну пік цягнікі будуць курсіраваць з розьніцай у тры хвіліны, у вячэрні час пік – тры з паловай хвіліны, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

У дзень адкрыцьця рэканструяванага стадыёна «Дынама» (21 чэрвеня) інтэрвал руху цягнікоў у прамежку з 17 да 23 гадзін складзе дзьве хвіліны. Пры гэтым вэстыбюль станцыі «Купалаўская» будзе адкрыты да 23:00.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт