Урад зьнізіў працэнты па крэдытах для аграбізнэсу
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        26.06.2018 09:34
                    
                    Згодна з пастановай, зьніжаюцца працэнты па крэдытах у расейскіх рублях, у далярах і эўра.
                
                         pixabay.com/CC0 Creative Commons
pixabay.com/CC0 Creative Commons
                     
Урад зьнізіў працэнты па крэдытах для аграбізнэсу
Адпаведная пастанова Савета міністраў (ад 21 чэрвеня 2018 года № 47) апублікавана сёньня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакумэнтам унесеныя зьмены ў дзяржаўную праграму разьвіцьця аграрнага бізнэсу на 2016–2020 гады. Так, банкам і Банку разьвіцьця Беларусі прапанаваная ў 2016–2018 гадах выдзяляць дырэктыўныя (ільготныя) крэдыты суб'ектам, якія займаюцца агравытворчасьцю. Крэдытаваньне прадугледжанае ў беларускіх рублях і замежнай валюце для рэалізацыі дзяржаўнай праграмы й яе падпраграм.
Згодна з пастановай, зьніжаюцца працэнты па крэдытах у расейскіх рублях, у далярах і эўра. Раней банкам прапаноўвалася прадастаўляць іх у памеры ня больш за 21% і 12% гадавых, паменшаных на памер кампэнсацыі, адпаведна. Цяпер верхняя плянка зьніжаецца да 13% у першым выпадку і да 8% – у другім.
belapan.by/эж
https://by.belapan.by/archive/2018/06/26/962379_12345/
Адпаведная пастанова Савета міністраў (ад 21 чэрвеня 2018 года № 47) апублікавана сёньня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакумэнтам унесеныя зьмены ў дзяржаўную праграму разьвіцьця аграрнага бізнэсу на 2016–2020 гады. Так, банкам і Банку разьвіцьця Беларусі прапанавана ў 2016–2018 гадах выдзяляць дырэктыўныя (ільготныя) крэдыты суб'ектам, якія займаюцца агравытворчасьцю. Крэдытаваньне прадугледжанае ў беларускіх рублях і замежнай валюце для рэалізацыі дзяржаўнай праграмы й яе падпраграм.