Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў дзесяці дзяржаў
Даверчую грамату кіраўніку Беларусі ўручыў таксама амбасадар Польшчы Артур Міхальскі.
Аляксандар Лукашэнка 26 чэрвеня прыняў даверчыя граматы паслоў дзесяці дзяржаў. Як паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі, даверчыя граматы яму ўручылі паслы Замбіі, Італіі, Кіпра, Конга, М'янмы, Непала, Пакістана, Польшчы, Узбэкістана, Эквадора.
Лукашэнка вітаў рашэньне Ўзбэкістана „адкрыць у Менску паўнавартаснае дыпляматычнае прадстаўніцтва”. „Гэта важны й своечасовы крок, які дэманструе нацэленасьць на ўсебаковае паглыбленьне дыялёгу”, - сказаў ён.
У сваю чаргу выпрацоўку „сапраўды добрасуседзкіх і раўнапраўных адносінаў з Польшчай” Лукашэнка назваў „адной з прыярытэтных задач айчыннай дыпляматыі”.
„Нас збліжаюць ня толькі сумесная мяжа, эканамічнае супрацоўніцтва, міжасобасныя кантакты, але й агульная адказнасьць за стабільнасьць і бясьпеку ў нашым рэгіёне. Неабходна надаць нашаму ўзаемадзеяньню ўстойлівы й пасьлядоўны характар. Мы да гэтага гатовы”, - падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы.
belapan.by/аз
Аляксандар Лукашэнка 26 чэрвеня прыняў даверчыя граматы паслоў дзесяці дзяржаў. Як паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі, даверчыя граматы яму ўручылі паслы Замбіі, Італіі, Кіпра, Конга, М'янмы, Нэпала, Пакістана, Польшчы, Узбэкістана, Эквадора.
Лукашэнка вітаў рашэньне Ўзбэкістана „адкрыць у Менску паўнавартаснае дыпляматычнае прадстаўніцтва”. „Гэта важны й своечасовы крок, які дэманструе нацэленасьць на ўсебаковае паглыбленьне дыялёгу”, - сказаў ён.
У сваю чаргу выпрацоўку „сапраўды добрасуседзкіх і раўнапраўных адносінаў з Польшчай” Лукашэнка назваў „адной з прыярытэтных задач айчыннай дыпляматыі”.
„Нас зьбліжаюць ня толькі сумесная мяжа, эканамічнае супрацоўніцтва, міжасобасныя кантакты, але й агульная адказнасьць за стабільнасьць і бясьпеку ў нашым рэгіёне. Неабходна надаць нашаму ўзаемадзеяньню ўстойлівы й пасьлядоўны характар. Мы да гэтага гатовы”, - падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы.
belapan.by/аз