Logo Polskiego Radia
Print

Павел Севярынец: Кампраміс па Курапатах немагчымы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.06.2018 14:15
Паводле яго, прапанова сустрэчы з боку ўласьнікаў прагучала, каб разбурыць пляны абаронцаў на 29-га чэрвеня.
КурапатыКурапаты Photo:Andrej Kuźniečyk/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

Павел Севярынец: Кампраміс па Курапатах немагчымы
Паводле яго, прапанова сустрэчы з боку ўласьнікаў прагучала, каб разбурыць пляны абаронцаў на 29-га чэрвеня.
Абаронцы Курапатаў не сустрэнуцца з уласьнікамі забаўляльнага комлекса й рэстарана „Поедем поедим” у Курапатах. Прынамсі, на гэтым тыдні.
Пра гэта „Радыё Рацыя” паведаміў сустаршыня стваранай партыі „Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Павел Севярынец па выніках праведзенай нарады аргкамітэту. Паводле палітыка, кампраміс у гэтай справе – немагчымы. Забаўляльны комплекс мусіць быць зачынены.
„З нашага боку рэакцыя на прапанову сустрэчы ёсьць. Але складаецца ўражаньне, што прапанова сустрэчы спатрэбілася ўласьнікам для таго, каб не выглядаць канчаткова бандытамі, якія нашкодзілі й схаваліся. І для таго, каб разбурыць 29-га чэрвеня. У гэты дзень прыязджаюць прэзыдэнты некалькіх краін адкрываць мэмарыял у Трасьцянцы. І мы ўжо дакладна ведаем, што частка дэлегацый гатова ўключыць Курапаты ў свой плян”, - сказаў Севярынец.
Ён дадаў, што на 29 чэрвеня ў Курапатах плянуецца поўная мабілізацыя абаронцаў. Так, у 10 гадзін будуць ставіцца крыжы, у 12 – пачынаецца варта, у 18 – пройдзе акцыя Руху салідарнасьці „Разам”, а ў 19 гадзін – агульная малітва.
Нагадваем, з 31-га траўня грамадзкія актывісты штодня праводзяць акцыі супраць адкрыцьця каля Курапатаў забаўляльнага комплексу з рэстаранам. Нягледзячы на гэта, рэстаран адкрыўся, але наведвальнікаў там практычна няма. Варту ў Курапатах плянуецца працягнуць да канца ліпеня.
racyja.com/аз

Абаронцы Курапатаў не сустрэнуцца з уласьнікамі забаўляльнага комлекса й рэстарана „Поедем поедим” у Курапатах. Прынамсі, на гэтым тыдні. Пра гэта „Радыё Рацыя” паведаміў сустаршыня стваранай партыі „Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Павел Севярынец па выніках праведзенай нарады аргкамітэту. Паводле палітыка, кампраміс у гэтай справе – немагчымы. Забаўляльны комплекс мусіць быць зачынены.

„З нашага боку рэакцыя на прапанову сустрэчы ёсьць. Але складаецца ўражаньне, што прапанова сустрэчы спатрэбілася ўласьнікам для таго, каб ня выглядаць канчаткова бандытамі, якія нашкодзілі й схаваліся. І для таго, каб разбурыць 29-га чэрвеня. У гэты дзень прыязджаюць прэзыдэнты некалькіх краін адкрываць мэмарыял у Трасьцянцы. І мы ўжо дакладна ведаем, што частка дэлегацый гатова ўключыць Курапаты ў свой плян”, - сказаў Севярынец.

Ён дадаў, што на 29 чэрвеня ў Курапатах плянуецца поўная мабілізацыя абаронцаў. Так, у 10 гадзін будуць ставіцца крыжы, у 12 – пачынаецца варта, у 18 – пройдзе акцыя Руху салідарнасьці „Разам”, а ў 19 гадзін – агульная малітва.

Нагадваем, з 31-га траўня грамадзкія актывісты штодня праводзяць акцыі супраць адкрыцьця каля Курапатаў забаўляльнага комплексу з рэстаранам. Нягледзячы на гэта, рэстаран адкрыўся, але наведвальнікаў там практычна няма. Варту ў Курапатах плянуецца працягнуць да канца ліпеня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт