Logo Polskiego Radia
Print

Урад: новага павелічэньня пэнсійнага ўзросту ў Беларусі ня будзе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.06.2018 10:52
Першае павышэньне пэнсійнага ўзросту ў Беларусі было абвешчана ў 2016 годзе.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад абяцае - новага павелічэньня пэнсійнага ўзросту ў Беларусі ня будзе
Першае павышэньне пэнсійнага ўзросту ў Беларусі было абвешчана ў 2016 годзе.
Урад абяцае, што новага павелічэньня пэнсійнага ўзросту ў Беларусі ня будзе. Пра гэта 27 чэрвеня заявіла міністар працы й сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў.
Дэпутаты запыталіся ў яе, ці ня будзе на тле пэнсійных рэформаў у Расейскай Фэдэрацыі нейкіх зьменаў неўзабаве і ў Беларусі?
„Гледзячы на мужчынскую частку дэпутацкага корпусу, магу дакладна сказаць, 60 гадоў — гэта ня ўзрост. З пачатку нашай рэформы прайшло паўтара году. Давайце дажывём да 2022 году, а там паглядзім, што рабіць далей”, - адказала Касьцевіч
Паводле яе, удзельная вага пэнсійных выдаткаў у 2017 годзе склала 9% ВУП Беларусі, а сярэдняя сума пэнсій у 2018 годзе складала каля 310 рублёў.
У Беларусі нядаўна абмяркоўвалі пытаньне аб пэнсійным забесьпячэньні — гэтым разам сярод іншага прагучала прапанова павысіць пэнсійны ўзрост для жанчын.
Першае павышэньне пэнсійнага ўзросту ў Беларусі было абвешчана ў 2016 годзе. Тады пастанавілі павышаць пэнсійны ўзрост для жанчын і мужчын з 2017 году штогод на шэсьць месяцаў.
У выніку за 2017–2022 гады пэнсійны ўзрост жанчын вырасьце з 55 да 58 гадоў, а мужчын — з 60 да 63 гадоў.
svaboda.org/аз

Урад абяцае, што новага павелічэньня пэнсійнага ўзросту ў Беларусі ня будзе. Пра гэта 27 чэрвеня заявіла міністар працы й сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў.

Дэпутаты запыталіся ў яе, ці ня будзе на фоне пэнсійных рэформаў у Расейскай Фэдэрацыі нейкіх зьменаў неўзабаве і ў Беларусі?

„Гледзячы на мужчынскую частку дэпутацкага корпусу, магу дакладна сказаць, 60 гадоў — гэта ня ўзрост. З пачатку нашай рэформы прайшло паўтара году. Давайце дажывём да 2022 году, а там паглядзім, што рабіць далей”, - адказала Касьцевіч.

Паводле яе, удзельная вага пэнсійных выдаткаў у 2017 годзе склала 9% ВУП Беларусі, а сярэдняя сума пэнсій у 2018 годзе складала каля 310 рублёў.

У Беларусі нядаўна абмяркоўвалі пытаньне аб пэнсійным забесьпячэньні — гэтым разам сярод іншага прагучала прапанова павысіць пэнсійны ўзрост для жанчын.

Першае павышэньне пэнсійнага ўзросту ў Беларусі было абвешчана ў 2016 годзе. Тады пастанавілі павышаць пэнсійны ўзрост для жанчын і мужчын з 2017 году штогод на шэсьць месяцаў.

У выніку за 2017–2022 гады пэнсійны ўзрост жанчын вырасьце з 55 да 58 гадоў, а мужчын — з 60 да 63 гадоў.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт