Паломнікі прыбываюць у Будслаўскі санктуарый Маці Божай
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        01.07.2018 14:40
                    
                                 
                
                
                    Падчас двухдзённых урачыстасьцяў у мястэчка прыедзе і прыйдзе каля 30 тыс. паломнікаў з Беларусі і з-за мяжы.
                
                
                    
                        
pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Каталіцкія вернікі прыбываюць сёньня ў Будслаў, дзе знаходзіцца славуты Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, гэта адзін з самых славутых рэлігійных цэнтраў Беларусі, прыкладна за 150 км. ад Менску. Арганізатары спадзяюцца, што падчас двухдзённых урачыстасьцяў у мястэчка прыедзе і прыйдзе каля 30 тыс. паломнікаў з Беларусі і з-за мяжы.
Лёзунг сёлетняй сустрэчы беларускіх каталікоў гучыць так: «Маладыя – надзея касьцёла і грамадзтва». Па словах прэс-сакратар беларускага эпіскапату ксяндза Юрыя Санько, вернікі будуць таксама згадваць важныя падзеі Будслаўскага касьцёла.
Ноччу адбудзецца працэсія вернікаў са сьвечкамі і копіяй іконы Маці Божай Будслаўскай. Ва ўрачыстасьці прыме ўдзел арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і арцыбіскуп, апостальскі нунцый у Беларусі Габар Пінтэр.
ПР/нг