Старшыня Браслаўскага райвыканкама падазраецца ў атрыманьні хабару
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
04.07.2018 13:38
Пад вартай знаходзіцца старшыня і яго жонка, начальнік аддзела эканомікі выканаўчага камітэта.
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Старшыня Браслаўскага райвыканкама падазраецца ў атрыманьні хабару. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова ў сераду.
«Старшыня Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта знаходзіцца пад вартай», – напісала Ю.Гончарова ў Facebook.
Як пазьней праінфармавалі ў СК, у карупцыі таксама падазраецца яго жонка – начальнік аддзела эканомікі выканаўчага камітэта.
«Службовыя асобы затрыманы супрацоўнікамі міліцыі па падазрэньні ў перавышэньні ўлады і службовых паўнамоцтваў і атрыманьні хабараў за вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзяць у іх кампэтэнцыю», – растлумачылі ў СК.
Дзеяньні старшыні выканкама кваліфікаваныя сьледзтвам па ч.3 арт.430, ч.3 арт.426 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Начальніка аддзела эканомікі – па арт.16 (дапамога), ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
https://www.interfax.by/news/belarus/1244457
Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова ў сераду.

Інтэрфакс/ав