Ля рэстарана ў Курапатах усталявалі крыж
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
07.07.2018 15:23
Грамадзкія актывісты паставілі ў Курапатах новыя крыжы.
wikipedia.com
У пятніцу Зьміцер Дашкевіч з паплечнікамі прывёз крыжы да рэстарана «Паедзем, паядзім». Акцыя была заплянаваная для замены старых крыжоў, якія струхнелі ад часу
Ахова рэстарана не была падрыхтаваная да такога разьвіцьця падзеяў і толькі назірала. Міліцыя папярэдзіла актывістаў, што супрацьпраўныя дзеяньня могуць завершыцца арыштам.
Падчас акцыі ў Курапаты прыехаў дырэктар Бараўлянскага спэцлясгасу Аляксандар Мірановіч. Чыноўнік папярэдзіў, што любыя працы будуць кваліфікаваныя як супрацьзаконныя з прыцягненьнем да адміністрацыйнай адказнасьці. Маўляў на ўстаноўку патрэбны адмысловы дазвол зь Міністэрства культуры і адпаведнае ўзгадненьне зь Міністэрствам лясной гаспадаркі.
У іншым выпадку новыя крыжы будуць дэмантаваныя. Актывісты заяўляюць, што яны будуць працягваць акцыю.
Паводле Наша Ніва/Радыё «Свабода»/юл