Logo Polskiego Radia
Print

ЭЭК прыняла беларускі бок у малочным канфлікце з Расеяй

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.07.2018 17:46
Пры гэтым падкрэсьліваецца, што Беларусь і РФ гатовыя да зьняцьця абмежавальных мер па пастаўках малочнай прадукцыі.
AlbanyColley/pixabay.com/CC0 Public Domain

Увядзеньне часовых абмежаваньняў на ўвоз у Расею з тэрыторыі Беларусі асобных відаў малочнай прадукцыі «не адпавядае праву ЭАЭС». Пра гэта заяўлена на калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі.
Пры гэтым падкрэсьліваецца, што Беларусь і РФ гатовыя да зьняцьця абмежавальных мер па пастаўках малочнай прадукцыі.
«У выпадку захаваньня Расейскай Фэдэрацыяй абмежавальных мер, якія не адпавядаюць праву саюза, у дачыненні да паставак беларускай малочнай прадукцыі, пытаньне аб паведамленьні пра неабходнасьць выкананьня палажэньняў дамовы аб ЭАЭС у трохмесячны тэрмін яшчэ раз будзе разгледжана на пасяджэньні калегіі камісіі», - удакладнілі ў ЭЭК.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт